від гравюры, атрыманы шляхам траўлення кіслатой пакрытай тонкім слоем асфальту або каніфолі металічнай плацінкі, на якую іголкай нанесены малюнак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНГІЛЕ́ЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Аўтар гравюр у кн. «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последованию службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам Ангілейкі характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва.
Ф.Ангілейка. «Успенне Багародзіцы». Гравюра на дрэве ў кнізе «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна. Магілёў. 1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБІ́», набіды (франц. nabis прарокі ад стараж.-яўр. наві прарок),
група мастакоў, што існавала ў Парыжы ў 1890—1905 (П.Банар, Э.Вюяр, М.Дэні, А.Маёль, К.Русель, П.Серузье і інш.). Пад уплывам П.Гагена і мастакоў понтавенскай школы набіды стварылі своеасаблівы варыянт мадэрну, які вызначаўся блізкасцю да сімвалізму, дамінаваннем каларызму, дэкар. абагульненасцю форм, мяккасцю рытмічнай пабудовы, плоскаснай стылізацыяй матываў франц.нар. мастацтва, яп.гравюры і італьян. прымітыву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЙРАЛЬТ ((Viiralt) Эдуард Антонавіч) (20.3.1898, в. Губаніцы Ленінградскай вобл. — 8.1.1964),
эстонскі графік. Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1919—24), Дрэздэнскай АМ (1922—23). Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драм. гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К.Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭ́НДЗАЛЬ,
асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэт. валокнаў. Адрозніваюцца паводле матэрыялу — цвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя і інш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя П. Пад словам «П.» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў (напр., сухі П. — работа цвёрдымі П., слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МАСТА́ЦКІ МУЗЕ́Й УКРАІ́НЫ,
найбуйнейшы збор укр.нац. мастацтва. Адкрыты ў 1899 у Кіеве. Засн. як Гар. музей старажытнасцей і мастацтваў. У 1904 перайменаваны ў Маст.-прамысл. і навук. музей імя імператара Мікалая Аляксандравіча, з 1919—1-ы Дзярж. музей, з 1924 — Усеўкр. музей імя Т.Р.Шаўчэнкі, з 1936 — Дзярж.ўкр. музей, з 1939 — Дзярж. музей укр. мастацтва, з 1964 — Дзярж.ўкр. музей выяўл. мастацтва, з 1994 — сучасная назва. Пл. экспазіцыі 2,12 тыс.м², у фондах больш за 30 тыс. экспанатаў. Аддзелы: стараж.-ўкр. мастацтва 12—18 ст. (іканапіс, партрэтны жывапіс, скульптура, гравюры, нар. карцінкі), мастацтва 19 — пач. 20 ст. (карціны і гравюры Шаўчэнкі, пейзажы, жанравыя кампазіцыі У.Арлоўскага, С.Васількоўскага, М.Івасюка, К.Кастандзі, П.Леўчанкі, А.Мурашкі, М.Піманенкі, С.Святаслаўскага); сучаснага мастацтва, які адлюстроўвае разнастайнасць стыляў і кірункаў 1920—90-х г. (творы авангардыстаў А.Багамазава, Д.Бурлюка, А.Экстэр, прадстаўнікоў рэаліст. школы У.Касцецкага, Ф.Крычэўскага, А.Пятрыцкага, А.Шаўкуненкі, Т.Яблонскай). Мае калекцыю твораў мастакоў канца 20 ст. Будынак музея ўзведзены ў 1897—1900 (арх. Г.Байцоў і У.Гарадзецкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРДСЛІ, Бердслей (Beardsley) Обры Вінсент (24.8.1872, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 16.3.1898), англійскі мастак-ілюстратар. Вучыўся ў Вестмінстэрскай маст. школе (1891). Зазнаў уплыў Э.Бёрн-Джонса, звяртаўся да прыёмаў яп.гравюры. Развіваў сімвалічныя тэндэнцыі мастацтва позніх прэрафаэлітаў. Шматлікія малюнкі Бёрдслі (іл. да час. «Жоўтая кніга», які ён выдаваў у 1894—95, і «Савой», 1896, да «Саламеі» О.Уайльда, 1894), адметныя вытанчанасцю і дэкар. элегантнасцю вобразаў, віртуознай гульнёй тонкіх ліній і сілуэтаў, адыгралі важную ролю ў фарміраванні графікі стылю «мадэрн».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́цца-ты́нта
(іт. mezzotinto, ад mezzo = сярэдні + tinto + афарбаваны)
від заглыбленай гравюры, ў якім паверхні металічнай дошкі надаецца шурпатасць, каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНІЦЫЯ́Л (ад лац. initialis пачатковы),
1) павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якога-н. раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі. У рукапісах І. (т.зв. буквіцы) багата размалёўвалі складаным арнаментам, упрыгожвалі выявамі чалавечых фігур і жывёл, жанравымі сцэнкамі. З узнікненнем кнігадрукавання І. рабілі пераважна ў тэхніках гравюры. На Беларусі першыя І. ўжыты ў рукапісных кнігах 11 ст. У бел. друкаванай кнізе ўпершыню І. ў тэхніцы ксілаграфіі выкарыстаны ў выданнях Ф.Скарыны ў пач. 16 ст. 2) Вялікая пачатковая літара імя, імя па бацьку, прозвішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ФА́РНЫ КАСЦЁЛ, касцёл Прачыстай Божай Маці,
фара Вітаўта. Упершыню ўпамінаецца ў 1389 у грамаце вял.кн.літ. Вітаўта, які яго заснаваў. Першы каталіцкі храм у Гродне. На гравюры М.Цюнта 1568 — гэта драўляны 1-нефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2-схільным дахам; на паўд.-ўсх. рагу размяшчалася высокая круглая шмат’ярусная вежа-званіца. У 1584—87 на яго месцы пабудаваны (з удзелам італьян. майстра А.Дзігрэпа) мураваны касцёл у гатычна-рэнесансавым стылі (зафіксаваны на гравюры Т.Макоўскага, 1600). Трохнефавы прамавугольны ў плане будынак. Гал. фасад быў вылучаны прамавугольнай у плане 4-яруснай вежай-званіцай. Па баках да яе прымыкалі 2 баявыя вежы. Бакавыя сцены былі ўмацаваны контрфорсамі. Па сваіх памерах гэта быў самы вял. храм сярод аналагічных яму на Беларусі (даўж. 58,6 м, шыр. каля 23 м). Касцёл перабудоўваўся ў 1753, 1782, 1892. У 1804 перададзены правасл. царкве, пераабсталяваны, у 1807 асвячоны ў імя св. Сафіі. У 1896—99 перабудаваны ў псеўдарус. стылі (арх. М.Чагін), меў 5 цыбулепадобных купалаў на высокіх барабанах, з Пн дабудаваны прыдзел, з У — апсіда. У 1919 вернуты каталіцкай царкве, выкарыстоўваўся як гарнізонны касцёл. Перабудовы 1923 (арх. В.Генеберг) і 1935 (арх. А.Сасноўскі) надалі яму рысы раманскага стылю. У 1961 узарваны.