го́ра Круты схіл, абрыў гары, берага (Жытк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
го́ра, ‑а, н.
1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім‑н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы. Панчанка. На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч. // Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора. Карпюк. Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора. Дадзіёмаў.
2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч. У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць. З нар.
3. у знач. вык. Разм. Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. // безас. Цяжка, бяда каму‑н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела Украіна, — Гора панам, гора! Купала.
•••
Глынуць гора гл. глынуць.
Гора гараваць гл. гараваць.
Гора горкае — вялікае несуцешнае гора.
Дапамагчы гору (бядзе) гл. дапамагчы.
Заліць гора гл. заліць.
З горам папалам гл. папалам.
І гора мала каму гл. мала.
(І) смех і гора гл. смех.
У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязме́рны, -ая, -ае.
1. Які немагчыма або цяжка вымераць.
Бязмерная глыбіня.
2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).
Бязмернае гора.
|| наз. бязме́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і са злуч. «што».
Зведаць на ўласным вопыце.
З. гора.
|| незак. зазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спачува́льны, -ая, -ае.
1. Які выражае спачуванне каму-н. з прычыны гора, няшчасця, бяды і пад.
2. Спагадлівы.
С. чалавек.
|| наз. спачува́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ледяно́й прям., перен. ледзяны́;
ледяна́я гора́ ледзяна́я гара́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
побе́дствовать сов. пагарава́ць; (долго) разг. папагарава́ць; нацярпе́цца го́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размы́кать сов., разг. разве́яць;
размы́кать го́ре разве́яць го́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
го́ре ср.
1. (печаль) го́ра, -ра ср.;
2. (несчастье) го́ра, -ра ср., бяда́, -ды́ ж.;
го́ре в том, что… бяда́ ў тым, што…;
3. (в сложных словах с сущ.) разг. го́ра;
го́ре-охо́тник ирон. го́ра-паляўні́чы;
◊
го́ре мне! го́ра мне!;
к моему́ го́рю на маё го́ра, на маю́ бяду́;
уби́тый го́рем прыгне́чаны го́рам, (опечаленный) засму́чаны;
ему́ (ей) и го́ря ма́ло яму́ (ёй) і го́ра ма́ла, яму́ (ёй) хоць бы што;
го́ре от ума́ го́ра ад ро́зуму;
помо́чь го́рю дапамагчы́ го́ру;
с го́рем попола́м з го́рам папала́м;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
patałach
мн. гора-работнік; бракароб
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)