падпо́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што і падпорка. Бярозавыя падпоры гнуцца пад цяжарам спелых антонавак. Грамовіч. Высокая, на чатырох металічных падпорах,.. [вышка] нагадвае крыху тэлевізійную мачту. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Падтрымка, апора (у 3 знач.). Бежанства зблытала .. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — .. бяздомны валацуга. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матаві́ла, ‑а, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.

3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

buckle2 [ˈbʌkl] v.

1. зашпіля́ць спра́жку

2. згіба́ць; згіба́цца; згіна́ць; згіна́цца; гнуць; гну́цца (пад прэсам) (таксама перан.)

buckle down [ˌbʌklˈdaʊn] phr. v. (to) энергі́чна бра́цца (за справу)

buckle up [ˌbʌklˈʌp] phr. v. AmE, infml засцягнуць рамяні́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crouch

[kraʊtʃ]

1.

v.i.

1) прысяда́ць, прыпада́ць (да зямлі́)

2) гну́цца (рабале́пна, прыні́жана), сагну́цца; ку́рчыцца (ад хо́ладу ці стра́ху)

2.

v.t.

ні́зка гну́ць (сьпі́ну), схіля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flex

[fleks]

1.

v.t.

1) згіна́ць, гнуць

2) сьціска́ць

to flex one’s muscle — напру́жваць і расслабля́ць му́скулы

2.

v.i.

гну́цца, згіна́цца

3.

n.

гну́ткасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Разда́гацца ’пачаць бегчы з тупатам’ (Юрч. СНЛ). Утварэнне ад гукапераймальнага выклічніка даг!, параўн. з іншай вакалізацыяй рус. ды́гатьгнуцца’, ’хістацца’, укр. дигота́ти, диготі́ти ’дрыжаць’, пол. dygać ’кланяцца’, ’прысядаць’, якія звязваюць са ст.-в.-ням. tūhhan, с.-в.-ням. tûchen, с.-н.-ням. dûken, англ. duck ’хіліцца ўніз’, ’ныраць’ (Фасмер, 1, 557). Параўн. таксама тур. dağdağa ’шум, гам, крык’, dağdağali ’шумны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ломи́ться

1. (от тяжести, давления, напора) лама́цца; (сгибаться) гну́цца, згіна́цца, угіна́цца;

2. (стремиться проникнуть) пе́рціся, бі́цца, прабіва́цца;

ломи́ться в откры́тую дверь лама́цца (бі́цца) у адчы́неныя дзве́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbtiгнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bend2 [bend] v. (bent)

1. гнуць; гну́цца; выгіба́ць; выгіба́цца

2. нахіля́ць; схіля́цца, нахіля́цца

3. паваро́чваць;

The road bends to the right. Дарога паварочвае направа.

bend one’s mind fml прысвяці́ць сябе́ (чаму-н.);

bend the truth быць не зусі́м шчы́рым;

on bended knees на сагну́тых нага́х; ліслі́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гну́ткі, ‑ая, ‑ае.

Здольны лёгка гнуцца; гібкі. Гнуткае вецце. Гнуткая піла. □ Пад хатай тонкая рабіна Да клёна хіліць гнуткі стан. Ляпёшкін. Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самай муравой, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей. Галавач. // перан. Багаты адценнямі, зменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.). Гнуткі голас артыста лёгка зліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза. «Беларусь». Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мыслення. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)