ЛЮСТР (франц. lustre глянец, бляск ад лац. lustro асвятляю),

пігмент для размалёўкі керамічных вырабаў паверх абпаленай глазуры (гл. Паліва). Мае метал. ці перламутравы адліў, водбліск, адценні ад залаціста-карычневага і зеленаватага да медна-чырвонага і фіялетавага. У склад Л. ўваходзяць солі смаляных кіслот і вокіслы металаў (золата, плаціны, серабра, медзі, жалеза). Пакрыццё Л. дазваляе ствараць у кераміцы імітацыю каштоўных метал. вырабаў. Вынаходніцтва і пашырэнне звязваюць з забаронай ісламам карыстацца ў побыце посудам з каштоўных металаў. Кераміка з размалёўкай Л. вядома з канца 8—9 ст. у Егіпце, Іране, Іраку і Сірыі. Росквіт егіп. і іранскай вытв-сці вырабаў з Л. (10—13 ст.) паўплываў на развіццё іспана-маўрытанскай керамікі 13—15 ст. і італьян. маёлікі 15—16 ст.

т. 9, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліту́ра

(лац. politura = паліроўка)

1) спіртавы лак з дадаткам смалістага рэчыва для паліроўкі вырабаў з дрэва;

2) перан. глянец, бляск, наведзены паліраваннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паліту́ра, ‑ы, ж.

1. Спіртавы лак, які ўжываецца для паліроўкі вырабаў з дрэва. — Будзе ехаць хто ў Мінск, папрасіце купіць ліст шліфавальнай паперы і бутэльку палітуры. Пальчэўскі.

2. Разм. Глянец, бляск, наведзены паліраваннем. Палка... абжытая да таго, што на загнутай дужцы-ручцы сцерлася палітура і фарба да самага дзерава, да сукаватага ядлоўца. Пестрак.

[Ням. Politur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Frnis m -ses, -se

1) пако́ст; лак;

mit ~ überzehen* пакры́ць ла́кам

2) зне́шні гля́нец, налёт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

glans, ~u

м. разм. глянец; лоск; бляск;

na glans (do ~u) — да глянцу (бляску)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

veneer1 [vəˈnɪə] n.

1. фане́ра

2. fml налёт; во́нкавы гля́нец, бляск; ма́ска;

with a veneer of self-confidence з вы́глядам самаўпэ́ўненасці;

a thin veneer of Western civilization то́нкі налёт захо́дняй цывіліза́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лакиро́вка ж.

1. (действие) лакірава́нне, -ння ср., лакіро́ўка, -кі ж.;

2. (слой лака) лакіро́ўка, -кі ж.;

3. перен. лакіро́ўка, -кі ж., гля́нец, род. гля́нцу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Glanz m -es, -e бляск, гля́нец, ззя́нне;

im ~e des Rhmes sthen* быць у зені́це сла́вы;

~ gben* наво́дзіць бляск [гля́нец]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

luster

[ˈlʌstər]

1.

n.

1) бляск -у, гля́нец-цу m.

2) я́снасьць f.

3) Figur. сла́ва f.

4) жырандо́ль f., лю́стра n.

2.

v.t.

глянцава́ць

3.

v.i.

блішчэ́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

burnish

[ˈbɜ:rnɪʃ]

1.

v.t.

палірава́ць э́блю); чы́сьціць, глянцава́ць

to burnish copper — чы́сьціць медзь

2.

v.i.

блішчэ́ць, рабі́цца гла́дкім, бліску́чым

3.

n.

1) паліро́ўка f., палірава́ньне n.

2) гля́нец -цу, бляск -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)