рэйхсве́р, ‑у, м.

Гіст. Назва ўзброеных сіл Германіі ў 1919–1935 гадах.

[Ням. Reichswehr.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валапю́к, -а, м.

1. Адна з першых штучных моў, створаная ў Германіі ў 1879 г. І. М.Шлеерам; яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы.

2. перан. Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эсэ́савец, -саўца, мн. -саўцы, -саўцаў, м.

У фашысцкай Германіі: ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей СС.

|| ж. эсэ́саўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, эсэ́савак.

|| прым. эсэ́саўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ландта́г, ‑а, м.

Выбарны орган самакіравання абласцей і зямель у Германіі і Аўстрыі.

[Ням. Landtag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйхска́нцлер, ‑а, м.

Гіст. Дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі да 1945 года.

[Ням. Reichskanzler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рмахт м. гіст. (узброеныя сілы ў нацысцкай Германіі) Whrmacht f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перло́н, ‑у, м.

Прынятая ў Германіі назва поліаміднага валакна, а таксама тканіна з такога валакна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́льнер, ‑а, м.

Слуга рэстаране, піўной, гасцініцы ў заходнееўрапейскіх краінах — Германіі, Швейцарыі і інш; афіцыянт.

[Ням. Kellner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патры́цый ’прадстаўнік родавай знаці (у Рыме)’, ’багаты бюргер (у Германіі)’, ст.-бел. патрицый (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. patrycyjusz ’тс’, якое з лац. patricius ’старажытнарымскі шляхціц’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

більён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лік, які мае выгляд адзінкі з дзевяццю нулямі ў ЗША і некаторых іншых краінах або адзінкі з дванаццаццю нулямі ў Германіі і іншых краінах Еўропы.

|| прым. більённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)