1.Уст. Які прыносіцца ў ахвяру. Ахвярная жывёла. Ахвярная кроў.
2. На які прыносяць ахвяры. Ахвярны агонь. Ахвярны стол.
3.перан.Гераічны, самаадданы. Ахвярны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Праз які немагчыма або цяжка прабрацца, прайсці. Навокал быў непраходны лес.Гурскі.Раскаваў балота з пут, З дрыгвы непраходнай Гераічны вольны люд Працаю свабоднай.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
heroiczny
heroiczn|y
гераічны, геройскі;
~a saga — гераічная сага
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
по́двиг по́дзвіг, -гу м.;
герои́ческий по́двиггераі́чны по́дзвіг;
во́инский по́двиг во́інскі по́дзвіг;
трудовы́е по́двиги працо́ўныя по́дзвігі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́дзвіг, ‑у, м.
Гераічны, самаадданы ўчынак; важнае па свайму значэнню дзеянне. Працоўны подзвіг. □ Хто не разумее гэтых пачуццяў моладзі — змагацца, ісці на подзвігі, рызыкаваць жыццём?..Васілевіч.Жыццё Веры Харужай — гэта подзвіг, яркі прыклад служэння Айчыне.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальварко́вец, ‑коўца, м.
Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі.Сабаленка.// Той, хто жыве ў фальварку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУ́МПУР, Пумпурс (Pumpurs) Андрэйс (22.9.1841, Ліелюмправа, Латвія — 6.7.1902), латышскі паэт. Скончыў Адэскае юнкерскае вучылішча (1878). Друкаваўся з 1869. Асн. яго твор — гераічны эпас. «Лачплесіс», які напісаны на аснове нар. паданняў. Аўтар сатыр. твора «Краіна п’янчуг» (1870), зб. паэзіі «На радзіме і на чужыне» (1890), дарожных нататкаў «Ад Даўгавы да Дуная» (1895).
Тв.:
Рус.пер. — Лачплесис: Латыш. нар. герой. Рига, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
exploit
1.[ˈeksplɔɪt]
n.
адва́жны або́гераі́чны ўчы́нак, чын -у m.
2.[ɪkˈsplɔɪt]
v.t.
1) здабыва́ць (мінэра́лы з капа́льні)
2) выкарысто́ўваць, эксплюатава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ДЖАНГА́Р»,
калмыцкі шматварыянтны гераічны эпас, створаны ў 15 ст. Часткова (урыўкі) упершыню апублікаваны ў 1804—05. Поўны запіс 10 песень «Дж.» зроблены ў 1910. Выдаваўся ў 1922, 1935, 1936, 1940. Асн. змест твора — услаўленне казачнай краіны Бумба і легендарных подзвігаў хана Джангара і 12 волатаў — змагароў за нац. незалежнасць калм. народа, носьбітаў яго найлепшых якасцей, адвечных спадзяванняў. Паасобныя раздзелы на бел. мову пераклалі Э.Агняцвет, М.Клімковіч.
Публ.: Рус.пер. — Джангар: Калмыцкий нар. эпос. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАНА́С»,
кіргізскі гераічны эпас. Складаецца з 3 сюжэтных частак: «Манас», «Семетэй», «Сейтэк». Уключае фалькл. творы пра жыццё і подзвігі абаронцаў кірг. зямлі ад чужаземных захопнікаў — волата і хана Манаса і яго пераемнікаў сына Семетэя і ўнука Сейтэка. Ствараўся і выконваўся песнярамі-казачнікамі (манасчы). Вядома 18 варыянтаў (асобныя з іх маюць больш за паўмільёна вершаваных радкоў). Упершыню запісаны ў 1-й пал. 19 ст. Вызначаецца багатай вобразнасцю, казачна-міфалагічнымі элементамі, гіпербалізацыяй.
Публ.:
Рус.пер. — Манас. М., 1960.
Літ.:
«Манас» — героический эпос киргизского народа. Фрунзе, 1968;
Кыдырбаева Р.З. Генезис эпоса «Манас». Фрунзе, 1980.