БЕ́ГАЙМ ((Behaim) Марцін) (6.10.1459, г. Нюрнберг, Германія — 29.7.1507),
нямецкі географ і падарожнік. Шмат гадоў правёў у Партугаліі, дарадчык караля Хуана II па пытаннях навігацыі. У 1484—86 прымаў удзел у партугальскай экспедыцыі Д.Кау ўздоўж зах. ўзбярэжжа Афрыкі. У 1492 стварыў глобус «Зямны яблык» (дыяметрам 0,54 м), які адлюстраваў геагр. ўяўленні аб паверхні Зямлі напярэдадні адкрыцця Новага Свету. Арыгіналам паслужыла карта свету, якая грунтавалася пераважна на даных Пталамея. Глобус Бегайма — найвялікшая гісторыка-геагр. каштоўнасць (захоўваецца ў Нюрнбергскім музеі).
расійскі географ і сацыёлаг. Брат І.І.Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—76 чытаў лекцыі па рус. мове ў Такійскім ун-це і вывучаў Японію. З 1876 быў памочнікам Э.Рэклю па стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на франц. мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ (Васіль Аляксеевіч) (4.4.1908, с. Судбішча Арлоўскай вобл., Расія — 12.12.1974),
бел.географ. Праф. (1961). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1940 у БДУ. З 1962 прэзідэнт Геагр.т-ва Беларусі. Аўтар сістэмы фіз.-геагр. і геамарфал. раянавання Беларусі, прац па ландшафтах, праблемах Бел. Палесся, гісторыі геаграфіі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.
Тв.: Прырода Беларусі: (Фізіка-геагр. агляд). Мн., 1959 (разам з А.Х.Шклярам, В.П.Якушка); Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. Мн., 1960; География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Канстанцін Канстанцінавіч) (20.5.1905, г. Выбарг Ленінградскай вобл., Расія, — 1980),
расійскі географ, геамарфолаг. Акад.АНСССР (1970). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). Удзельнік экспедыцый на Памір, Цянь-Шань, Д. Усход, у Сібір і тройчы ў Антарктыду (1955—60). Навук. працы па даследаванні чацвярцічнага перыяду на тэр.СССР, геамарфалогіі, палеагеаграфіі, тэорыі фіз. геаграфіі, геаграфіі Антарктыды і Сусветнага ак. Аўтар (разам з І.П.Герасімавым) зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Удзельнік стварэння «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКАТЭ́Й МІЛЕ́ЦКІ (грэч. Hekataios Milēsios; каля 546 — 480 да н. э.),
старажытнагрэчаскі гісторык, географ. Аўтар адной з першых геагр. прац краіназнаўчага характару «Землеапісанне» (складаецца з 2 частак: «Еўропа», што ўключала Еўропу і Паўн. Азію, і «Азія», што ўключала Азію, Егіпет і Лівію). Паводле сведчання Герадота, да «Землеапісання» была прыкладзена карта з відарысам вядомай на той час населенай ч. сушы — айкумены. Карта не знойдзена, часткова яна адноўлена па ўрыўках з твораў Г.М., Герадота і інш. Другі яго твор «Генеалогія» (захаваліся фрагменты) змяшчае стараж.-грэч. міфы і паданні, сістэматызаваныя накшталт гіст. апісання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК (Расціслаў Афанасьевіч) (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.географ, картограф. Праф. (1989). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкан геагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Тв.:
Экономическая картография. Мн., 1973 (разам з В.Я.Крышчановічам);
Полевая практика по топографии с основами геодезии. Мн., 1987 (разам з Б.А.Мядзведзевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Віктар Нічыпаравіч) (н. 1.1.1938, с. Даброміна Глінкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.географ і эколаг. Д-ргеагр.н. (1985), праф. (1991). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Скончыў БДУ (1960), дзе працуе з 1985. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУШКЕ́ТАЎ (Іван Васілевіч) (19.1.1850, ст. Аляксееўская Валгаградскай вобл., Расія — 10.1.1902),
расійскі геолаг і географ. Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1872), дзе выкладаў з 1877. З 1882 у Ін-це інжынераў шляхоў зносін (з 1897 праф.). Навук. працы па тэктоніцы, геамарфалогіі, сейсмалогіі і інш. Вывучаў геалогію Сярэдняй Азіі, Урала, Паволжа і Каўказа. Вызначыў навук. канцэпцыю аб геал. будове Сярэдняй Азіі і склаў геал. карту Туркестана. Імем М. названы хрыбет ў горнай сістэме Наньшань, вяршыня ў вярхоўях р. Віцім, 2 ледавікі на Цянь-Шані і інш.
фізіка-географ. Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Д-ргеагр.н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Таджыкістана (1990). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1948). Працаваў у АН Таджыкістана, Калінінградскім ун-це. З 1970 нам. дырэктара Цэнтр.бат. сада АН Беларусі, з 1971 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па бат. геаграфіі і геаэкалогіі пазатрапічнай Еўразіі.
Тв.:
Аридные горы СССР. М., 1981;
Ботаническая география СССР. Мн., 1986;
Ökologie der Erde. Bd. 3. Spezielle Ökologie der Gemäßigten und Arktischen Zonen Euro-Nordasiens Stuttgart, 1994 (разам з З.В.Брэкле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРАТЫЁНІ (Вахушты) (1696—1751),
грузінскі гісторык і географ. Пабочны сын картлійскага цара Вахтанга VI. Дзед П.І.Баграціёна. Вучыўся ў місіянераў. У 1717—24 удзельнічаў у паліт. жыцці Картлійскага царства: у жн.-ліст. 1722 правіў краінай, у 1724 камандаваў войскамі Ніжняга Картлі, правёў там перапіс; разам з царом Вахтангам, сям’ёй і світай выехаў у Расію. Аўтар «Гісторыі царства Грузінскага» (1745; ахоплівае падзеі 15—18 ст.) і 2 геагр. атласаў (1-ы складзены ў 1735, меў 8 картаў Грузіі; 2-і ў 1742—43, 19 картаў і генеалагічныя схемы царскай дынастыі Багратыёнаў).
Тв.:
Рус.пер. — История царства Грузинского. Тбилиси, 1976.