äußern

1. vt пака́зваць, выяўля́ць; выка́зваць

2. ~, sich

1) выка́звацца

2) выяўля́цца, пака́звацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СУМЛЕ́ННЕ,

катэгорыя этыкі, якая ахоплівае праблемы маральнага самакантролю асобы; здольнасць чалавека фармуляваць для сябе маральныя абавязкі, патрабаваць ад сябе іх выканання і ажыццяўляць самаацэнку сваіх учынкаў; форма маральнай самасвядомасці. Можа выяўляцца і ў рацыянальнай форме ўсведамлення асобай маральнага значэння сваіх дзеянняў, і ў форме эмацыянальных перажыванняў.

У стараж.-грэч. міфалогіі С. адлюстравана ў выглядзе эрыній — божастваў помсты і пакарання, якія праследуюць злачынцаў. У этыцы праблему С. ўпершыню паставіў Сакрат, які лічыў самапазнанне крыніцай маральнасці чалавека. У хрысц. этыцы С. разглядалася як унутр. ўсведамленне Божай волі. Філосафы-матэрыялісты 17—18 ст. (Дж.​Лок, Б.​Спіноза, Т.​Гобс), звязвалі С. з грамадскім выхаваннем і адмаўлялі прыроджаны характар С. Індывідуалістычную трактоўку С. прапанавалі Ж.​Ж.​Русо, І.​Кант, І.​Фіхтэ, якія лічылі С. прыроджанай уласцівасцю кожнага чалавека. Л.​Феербах наз. С. «другім Я» чалавека, а вытокі С. бачыў у грамадскіх маральных нормах. Прадстаўнікі марксізму сцвярджалі, што С. дэтэрмінуецца ўмовамі жыццядзейнасці чалавека і яго грамадскай пазіцыяй. У экзістэнцыялізме С. разглядалася як адзіны крытэрый маральнасці, стымул да ажыццяўлення абсалютна свабоднага выбару без уліку аб’ектыўных фактараў (М.​Хайдэгер, Ж.​П.​Сартр). Ням. філосаф В.​Віндэльбанд акрамя этычнага вылучаў С. лагічнае і эстэт. як формы самакантролю не толькі ўчынкаў, але і мыслення і пачуццяў.

т. 15, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вар’яце́ць

1. (траціць розум) den Verstánd verlíeren*, verrückt wérden;

мо́жна звар’яце́ць! разм. es ist zum Wáhnsinnigwerden [Verrücktwerden]!;

2. (бурна, хаатычна выяўляцца) wüten vi, tóben vi, rásen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

elude

[ɪˈlu:d]

v.t.

1) пазьбяга́ць, ухіля́цца; уцяка́ць

2) не выяўля́цца

The cause of cancer has eluded all research — Нія́кім до́сьледам не ўдало́ся вы́явіць прычы́ну ра́ка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАБІ́ЛЬНАСЦЬ САЦЫЯ́ЛЬНАЯ,

змяненне індывідам ці групай сац. пазіцыі, месца, якое яны займаюць у сац. структуры грамадства. Тэрмін уведзены П.​Сарокіным; шырока выкарыстоўваецца ў даследаваннях сац. структуры, для характарыстыкі ступені «адкрытасці» ці «закрытасці» сац. груп і грамадстваў. Адрозніваюць М.с. вертыкальную і гарызантальную. Вертыкальная М.с. — перамяшчэнне індывіда ці групы ў сістэме сац. іерархіі, звязанае са зменай сац. статуса. Пры гэтым вылучаюць сац. ўзыходжанне (прасоўванне індывіда ці групы да пазіцый з больш высокім прэстыжам, даходам, уладай) і сац. сыходжанне, дэградацыю (рух да больш нізкіх іерархічных пазіцый). Гарызантальная М.с. — перамяшчэнне індывіда ці групы ў сац. структуры без змены сац. статуса. М.с. можа выяўляцца як добраахвотнае перамяшчэнне ў межах сац. іерархіі або быць абумоўлена структурнымі ці арганізацыйнымі зменамі. Сярод фактараў, якія ўплываюць на М.с., — мэтанакіраваная дзейнасць некаторых паліт. і сац. ін-таў (дзяржавы, царквы, арміі, паліт. партый і інш.), змена сістэмы грамадскага ўкладу, уплыў навукова-тэхн. прагрэсу, укараненне перадавой тэхнікі і тэхналогіі, узнікненне новых прафесій, удасканаленне сістэмы адукацыі, асобасныя імкненні і інш. Для індывіда магчымасць прасоўвання ўверх азначае не толькі павелічэнне долі сац. даброт, якія ён атрымлівае, але і рэалізацыю асабістага інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне пастаўленай мэты, набыццё новага сац. вопыту. М.с. садзейнічае стабілізацыі грамадства, умацаванню пазіцый асобных сац. груп і паліт. эліт за кошт іх папаўнення таленавітымі асобамі з ніжэйшых сац. слаёў. Свабода М.с. выступае адной з умоў развіцця асобы, сцвярджэння прынцыпаў сац. справядлівасці, далейшага грамадскага прагрэсу.

І.​В.​Катляроў.

т. 9, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

offenbáren неаддз. vt (part II offenbárt і geóffenbart)

1. выяўля́ць; праяўля́ць, адкрыва́ць, пака́зваць, рабі́ць вядо́мым

2. ~, sich выяўля́цца; праяўля́цца, выяўля́цца; рабі́цца [станаві́цца] вядо́мым;

sich j-m ~ вы́казаць каму́-н. свае́ ду́мкі, адкры́ць каму́-н. душу́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Erschéinung f -, -en

1) з’яўле́нне, з’я́ва;

in ~ tréten* праяўля́цца, выяўля́цца, выступа́ць

2) (во́нкавы) вы́гляд

3) прыві́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

изобража́ться

1. (обнаруживаться, выражаться) выяўля́цца; выка́звацца; (отражаться) адлюстро́ўвацца;

2. страд. ствара́цца; малява́цца; рысава́цца; ляпі́цца; высяка́цца; пака́звацца, адлюстро́ўвацца; апі́свацца; раска́звацца; см. изобража́ть​ 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обознача́ться

1. (определяться) выяўля́цца, вызнача́цца;

2. (делаться видным, заметным) абазнача́цца, выступа́ць, выпукля́цца; см. обозна́читься;

3. страд. абазнача́цца, зна́чыцца, ме́ціцца, адзнача́цца; см. обознача́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

erhéllen

1. vt

1) асвятля́ць, азара́ць

2) растлума́чваць (што-н.)

2. vi выніка́ць, выяўля́цца

3. ~, sich праясня́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)