арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСАНТАФІ́ЛЫ,
натуральныя пігменты з групы караціноідаў; вытворныякараціну, маюць у сабе кісларод. Адрозніваюць больш за 50 К. з рознымі функцыян. групамі (альдэгіды, вокісі, кетоны, спірты, простыя і складаныя эфіры). Знаходзяцца ў лісці, кветках, пладах і пупышках вышэйшых раслін, водарасцях і мікраарганізмах. Разам з флаваноідамі абумоўліваюць восеньскую афарбоўку лісця. Удзельнічаюць у фотасінтэзе як дадатковыя пігменты.
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ізацыяні́ды
(ад іза- + цыяніды)
арганічныя вытворныя ізамернай формы сінільнай кіслаты; выкарыстоўваюцца для атрымання розных злучэнняў, што маюць азот.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нуклеа́зы
(ад лац. nucleus = ядро)
ферменты, якія расшчапляюць нуклеінавыя кіслоты і іх вытворныя ў жывёльных і раслінных арганізмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЦЭТА́ТЫ,
вытворныявоцатнай кіслаты, солі CH3COOM (M-метал) і эфіры CH3COOR (R-алкіл). Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арган. сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смолаў, у вытв-сці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харч. прам-сці. Гл. таксама Амілацэтаты, Вінілацэтат, Этылацэтат.