вы́сахлы

1. вы́сохший, иссо́хший, иссу́шенный; исся́кший;

2. вы́сохший, просо́хший;

3. вы́сохший, завя́дший;

4. перен. вы́сохший, исхуда́вший;

1-4 см. вы́сахнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.

Яблыні ссохлі.

2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).

Ссохла дзяўчына з-за хлопца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).

|| незак. ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

Стаць сухім, поўнасцю высахнуць. Падушка прасушылася. // Прасушыць сваё адзенне, абутак. [Дзед:] — А лапці — яны па сухому добры абутак. У снезе ж лапаць, як грыб гнілы. Вернешся на начлег у халодны барак. Прасушыцца няма дзе. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерзнуць, ‑не; зак.

1. Загінуць ад марозу, холаду. Рунь вымерзла. Сады вымерзлі.

2. Прамерзнуць, высахнуць на марозным паветры; ператварыцца ў лёд. Ручай вымерз да дна. □ Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла вешаць на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяка́ць ’смаркаць’ (Ян.), ся́каць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́каты, ся́катэ ’смаркаць’ (кам., драг., Сл. ПЗБ; Нар. ск.); сняка́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), часцей з прыстаўкай: высякаць ’высмаркаць’ (Янк. 2); сюды ж форма зак. тр. се́кнуць ’лінуць’ (ТС). Параўн. укр. ся́кати ’смаркаць’, рус. исся́кнутьвысахнуць; вычарпацца’, стараж.-рус. сѧкнути ’тс’, польск. siąkać ’высыхаць; смаркаць’, в.-луж. sakać ’высыхаць, пераставаць цячы’, чэш. sákati ’паціху сцякаць, сачыцца’, славац. siahnuť ’перастаць цячы’, серб.-харв. усе́кнути ’смаркацца’, славен. usékniti se ’высмаркацца’, балг. се́кна ’перастаць цячы, высахнуць’, ’смаркацца’, дыял. со́кнам ’смаркацца’, макед. секне ’пераставаць цячы, высыхаць’, се секне ’смаркацца’. Прасл. *sęknǫti ’сачыцца; высыхаць’, роднаснае літ. sèkti ’апускацца’, лат. sĩkt‑ ’засыхаць’, с.-в.-ням. sîchte ’дробны’, ірл. sesc ’сухі, бясплодны’; да і.-е. *sek‑ ’сцякаць; пераставаць цячы’; гл. Фасмер, 3, 826; Траўтман, 256–257; Скок, 3, 216; Шустар-Шэўц, 1265; ЕСУМ, 5, 496; Глухак, 543; Борысь, 544.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усо́хнуць, ‑не; пр. усох, ‑ла; зак.

1. Стаць, зрабіцца цвёрдым ад высыхання. Зямля ўсохла.

2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме пры высыханні; высахнуць.

3. Засохнуць, зачахнуць. Раніцаю ў сад прыйшоў гаспадар. Агледзеў яблыньку і са злосцю вылаяўся: праз адну галінку, маўляў, можа такая добрая яблыня без пары ўсохнуць... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмя́гнуць і засма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці. — Дзякаваць богу, дачакаліся, а то ж усё засмягла, лён аж пакруціўся, — радавалася гаспадыня першаму чэрвеньскаму дажджу. Грахоўскі.

2. Высахнуць, перасохнуць (пра губы, рот). [Хвошч] цяжка, з надрывам соп.., бо не было як дыхаць — у роце ўсё засмягла. Лупсякоў. Засмаглі вусны, і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падсох, ‑ла; зак.

Злёгку высахнуць, стаць больш сухім. Як толькі падсохла сырая зямля, Брыгада лён сеяць У поле пайшла. Танк. / у безас. ужыв. Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Колас. // Засохнуць часткова. Мы ў горадзе — пара сасонак, апавітых дымком пры мурах... Нам расці б... Ды над шапкай зялёнай верхавінка падсохла, як шпіль. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассо́хнуцца, ‑нецца; пр. рассохся, ‑сохлася; зак.

Высахнуць да такой ступені, каб утварыліся шчыліны. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета. Колас. — Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася. Зуб. // перан. Разм. Разладзіцца, расстроіцца. [Маці — Андрэю:] — Зося вучыцца пачне. Яна ж збіраецца ў інстытут. І вяселле ёй тады не да ладу стане. Баюся, каб яно не рассохлася ў вас. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)