Тымо́тка ‘цімафееўка, жыцец, РЫейт pratense L.’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.тимо́тка, ти́мка ‘тс’, запазычаны з польск.tymotka ‘тс’; апошняе, а таксама чэш.týmotka, timotejka, славац.timotejka, балг.тимоте́йка, бел.цімафееўка, укр.тимофі́ївка, рус.тимофеевка, у тым ліку і ням.Timotheugras, англ.Timothygras, узыходзяць да імя амерыканскага земляроба 2‑й паловы XVIII ст. Тыматэя Гансена (Timotheus Hansen), які абгрунтаваў цудоўныя кармавыя якасці гэтай расліны і першы пачаў яе вырошчваць (Махэк, Jména, 224; ЕСУМ, 5, 568).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
uprawiać
незак.
1. апрацоўваць, урабляць;
uprawiać rolę — апрацоўваць (урабляць) зямлю;
2.вырошчваць;
3. займацца;
uprawiać sporty — займацца спортам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Гаі́ць (БРС, Шат., Касп., Гарэц., Шпіл.). Укр.го́їти ’тс’, рус.го́ить ’даглядаць, адкормліваць’, польск.goić, чэш.hojiti, балг.гоя́ ’адкормліваць’, серб.-харв.го̀јити, славен.gojíti, і г. д. Прасл.gojiti, gajǫ. Лічыцца звязаным з *žiti, авест.gaya ’жыццё, час жыцця’, літ.gajùs ’той, што лёгка вылечвае’ і да т. п.; гл. Фасмер, 1, 427 (там і літ-pa). Іншую версію падтрымлівае Талстой (Геогр., 55): бел.гаі́ць звязана з серб.-харв.га́јити ’вырошчваць, даглядаць’, польск.gaić, чэш.hájiti і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чай, -ю, мн. (пры абазначэнні гатункаў) чаі́, чаёў, м.
1. Вечназялёная расліна (дрэва або куст) сямейства чайных, лісце якой выкарыстоўваецца для прыгатавання духмянага напою.
Плантацыі чаю.
Вырошчваць ч.
2. Высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты гэтай расліны, на якіх настойваюць духмяны танізуючы напой.
Зялёны ч.
Заварыць ч.
Купіць пачак чаю.
3. Гарачы напой, настоены на лісці гэтай расліны.
Моцны ч.
Выпіць чаю.
4. Настой на травах, карэннях, кветках і пад., які выкарыстоўваецца пераважна як лекавы сродак.
Ліпавы ч.
Грудны ч.
5. Чаяпіцце, чаяванне.
Запрасіць на ч.
◊
На чай (даваць, браць; разм.) — узнагарода, звычайна грашовая, за дробныя паслугі (афіцыянту, швейцару); чаявыя.
|| прым.ча́йны, -ая, -ае.
Ч. куст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён.Сабаленка.// Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё.Русак.— Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца.Шамякін.// Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы.// Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць!В. Макарэвіч.
2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што.
1. Даглядаючы, выхоўваючы, забяспечваць рост, развіццё каго‑н. Гадаваць дзяцей.// Разводзіць, вырошчваць (жывёлу, расліны). Гадаваць цяля. Гадаваць сад.//перан. Быць асновай развіцця, існавання чаго‑н. Цвітуць палі ў адзенні новым, Гадуюць новыя сады.Колас.З сонцам гадуе зямля вінаграды.Купала.
2. Адрошчваць (валасы, ногці і інш.). Гадаваць бараду.
3.перан. Абдумваць у дэталях, выношваць (думку, план і пад.). У кожнага мара свая залатая, Якую мы песцім, гадуем і любім.Панчанка.[Кляновіч] кожны дзень гадаваў у душы нешта такое, што ў плыні афіцыяльнай работы лічыў самым галоўным.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rear3[rɪə]v.
1. гадава́ць, расці́ць;
She reared a large family. Яна выгадавала вялікую сям’ю.
2. узніка́ць, падыма́цца (пра будынак, гару)
3. разво́дзіць, выро́шчваць; выво́дзіць (жывёлу);
rear poultry займа́цца птушкагадо́ўляй
4. (up) уста́ць на дыбкі́ (пра жывёліну)
♦
smth. rears its (ugly) head :Jealousy reared its head. Заварушылася рэўнасць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
grow[grəʊ]v.(grew, grown)
1. расці́; павялі́чвацца;
a growing number усё бо́льшая ко́лькасць;
He has grown a lot. Ён вельмі вырас;
The crowd grew. Натоўп павялічваўся.
2.выро́шчваць, разво́дзіць;
grow potatoesвыро́шчваць бу́льбу;
grow roses разво́дзіць ру́жы
3. : grow a beard/moustache адпуска́ць бараду́/вусы́
4. рабі́цца, станаві́цца;
grow dark/light цямне́ць/світа́ць, святле́ць;
grow tired стамля́цца;
It grew cold. Cтала холадна./Пахаладала;
He grew rich. Ён разбагацеў.
grow out[ˌgrəʊˈaʊt]phr. v.(of) вы́расці (з адзення);
He grew out of his clothes. Ён вырас са свайго адзення.
grow up[ˌgrəʊˈʌp]phr. v. вы́расці, стаць даро́слым;
I grew up on a farm. Я вырас на ферме.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
áufziehen*
1.vt
1) падыма́ць, падця́гваць
2) заво́дзіць (гадзіннік)
3) выро́шчваць, выхо́ўваць; гадава́ць
2.vi(s)
1) пака́зваць, збіра́цца (пра навальніцу)
2) выступа́ць; выхо́дзіць (на дэманстрацыю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)