выдаваць, выпускаць, друкаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́пуск ’дзеянне па дзеяслову выпускаць’ (БРС); ’выган, агароджанае месца для жывёлы’ (Бяльк., ДАБМ, 785; Нікан., Ліс.), вы́пуск ’тс’ (Нікан.), віпуск ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Рус. дыял. вы́пуск ’выган’, польск. wypusk ’агароджаны выган недалёка ад дома’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпускаць (гл. пускаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуся́ціна, ‑ы, ж.

Гусінае мяса як ежа. Уносіцца прапанова забараніць усім выпускаць гусей са свайго двара. Хочаш есці гусяціну, кармі чараду дома. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапушы́цца, ‑шыцца; незак.

Разм. Пышна разрастацца, выпускаць многа лісця. Роўнымі зялёнымі барознамі лапушылася бульба. Броўка. Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blow off

выпуска́ць па́ру; вы́лецець (пра па́ру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

правіні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Зрабіць, учыніць якую‑н. правіннасць. Якраз у той дзень, як нам трэба было выпускаць чарговы нумар газеты, Люся правінілася. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протра́вливать несов.

1. хим., техн. пратра́ўліваць, пратраўля́ць;

протра́вливать ко́жу пратра́ўліваць (пратраўля́ць) ску́ру;

2. (обеззараживать) с.-х. пратру́чваць;

протра́вливать зерно́ формали́ном пратру́чваць збо́жжа фармалі́нам;

3. охотн. упуска́ць, выпуска́ць;

протра́вливать зве́ря упуска́ць (выпуска́ць) зве́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМЕРЦЫ́ЙНЫ РАЗЛІ́К,

метад вядзення гаспадаркі шляхам сувымярэння ў грашовай форме затрат і вынікаў гасп. дзейнасці. Асн. мэта — атрыманне максімуму прыбытку пры мінім. затратах. У адрозненне ад гаспадарчага разліку К.р. прадугледжвае абавязковае атрыманне прыбытку і рэнтабельнасці, дастатковай для далейшага гаспадарання. Пры К.р. суб’екты гаспадарання маюць права размяркоўваць атрыманую выручку ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), фарміраваць і выкарыстоўваць вытв. фонды, самастойна знаходзіць крыніцы пашырэння вытв-сці, выпускаць акцыі, аблігацыі і інш. Суб’екты фін. адносін нясуць эканам. адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці, выкананне абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі, спажыўцамі, дзяржавай, банкамі; фін. адносіны прадпрыемстваў вызвалены ад дробнай рэгламентацыі з боку дзяржавы.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

áusfließen* vi (s) выцяка́ць;

~ lássen* выпуска́ць (вадкасць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)