ДРЭСІРО́ЎКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць),

уздзеянне рознымі метадамі на жывёл для выпрацоўкі і замацавання ў іх пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў. Д. скарыстоўваюць пры падрыхтоўцы праграм у цырку, у службовай сабакагадоўлі. «Дзікая», ці болевая Д., калі жывёла выконвае практыкаванні пад страхам пакарання, панавала ў цырку да канца 19 ст. «Мяккая», гуманная Д. будуецца на прыёмах ласкавага абыходжання і заахвочвання ежай; яе заснавальнік — ням. дрэсіроўшчык К.​Гагенбек, у Расіі — У.​Л.​Дураў. Комплексная Д. спалучае абодва прынцыпы, распаўсюджана ў сучасным цырку.

Д. ў цырку як жанр мастацтва вядома са старажытнасці (Кітай, Індыя, Егіпет, Стараж. Грэцыя і Рым, Візантыя). Дрэсіраваных сабак, мядзведзяў і інш. жывёл паказвалі ў сярэднія вякі ў Еўропе. У 13—14 ст. асабліва была развіта Д. коней. На Беларусі з 1-й трэці 16 ст. ўпамінаюцца скамарохі, якія выступалі з дрэсіраванымі звярамі. У 1770-я г. вядомы павадыр мядзведзя Т.​Марачэўскі. Існавалі школы Д. мядзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска і інш., найб. вядомая з іх т. зв. «Смаргонская акадэмія». Зберагліся выявы бел. дрэсіроўшчыкаў на вырабах 18 ст. Урэцкай і Налібоцкай гут, на франц. афішах, польск. і ням. гравюрах. У Мінскім і Гомельскім цырках паказваюць атракцыёны з удзелам дрэсіраваных жывёл.

т. 6, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

недахо́п, -пу м.

1. (погрешность) недоста́ток; недочёт; изъя́н;

выпраўля́ць ~пы — исправля́ть недоста́тки;

2. (отсутствие нужного количества) недоста́ток, нехва́тка ж., недохва́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

naprawiać

незак.

1. папраўляць;

2. рамантаваць;

3. выпраўляць, папраўляць;

гл. naprawić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

1. Чытаць, правяраць і выпраўляць які‑н. тэкст, рукапіс, праводзіць літаратурную апрацоўку тэксту, рукапісу. Рэдагаваць артыкул. □ Матэрыялы ў насценную газету ўсё больш прыбывалі. А Сёмка Чыжык з запалам рэдагаваў яе. Каваль.

2. Кіраваць выданнем чаго‑н., быць рэдактарам. Рэдагаваць падручнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш. Карпюк. — Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

korrigíeren vt выпраўля́ць, уно́сіць папра́ўкі;

korrigíerte Zeit спарт. пале́пшаны час

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

amend

[əˈmend]

v.t.

1) рабі́ць папра́ўкі (у зако́не, прапано́ве)

2) папраўля́ць, паляпша́ць

3) выпраўля́ць (памы́лкі), карэгава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карэхідо́р

(ісп. corregidor, ад corregir = выпраўляць)

каралеўскі чыноўнік у Іспаніі часоў феадалізму, які выконваў функцыі адміністратара і суддзі ў гарадах і правінцыях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням. richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

emend

[ɪˈmend]

v.

1) прапанава́ць зьме́ны ці папра́ўкі (у тэ́ксьце, зако́не)

2) уно́сіць папра́ўкі, выпраўля́ць недахо́пы (тэ́ксту)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)