У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.
|| прым.тэ́нзарны, -ая, -ае.
Тэнзарнае вылічэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
holdback[ˈhəʊldbæk]n.
1. перашко́да, затры́мка
2. замі́нка (у перамовах)
3.вылічэ́нне, утрыма́нне (зарплаты)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
РЭКУРЭ́НТНАЯ ПАСЛЯДО́ЎНАСЦЬ,
паслядоўнасць, кожны член якой, пачынаючы з пэўнага нумара, вылічваецца па рэкурэнтнай формуле; тое, што зваротная паслядоўнасць. Тэрмін «рэкурэнтнасць» увёў А.Муаўр. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Паслядоўных набліжэнняў метад.
паслядоўнасць, кожны член якой, пачынаючы з некаторага нумара, вызначаецца праз пэўную колькасць папярэдніх членаў. Напр., арыфметычная прагрэсія, геаметрычная прагрэсія. Выкарыстоўваецца пры рашэнні многіх практычных задач (гл.Набліжанае вылічэнне).