АГАЯ́Н Газарос (16.4.1840, Тбілісі — 3.7.1911),

армянскі педагог, пісьменнік. У 1870—86 выкладчык і інспектар школ у Арменіі і Грузіі. Выступаў за дэмакратызацыю адукацыі, адстойваў ідэі жаночай адукацыі, навучання на роднай мове. Аўтар падручнікаў арм. мовы, прац па выхаванні, методыцы выкладання мовы. Дэмакр. погляды выкладзены ў рамане «Дзве сястры» (1872), мемуарах «Аруцюн і Манвел» (1867) і «Галоўныя падзеі майго жыцця» (1893), казках для дзяцей.

т. 1, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬТЭРНАТЫ́ЎНЫЯ ШКО́ЛЫ, свабодныя школы,

няпоўныя і поўныя сярэднія школы ў краінах Зах. Еўропы і ЗША, якія існуюць паралельна ці замест звычайных школ і забяспечваюць альтэрнатыўную адукацыю па змесце або формах і метадах работы з вучнямі. Узніклі ў канцы 1960-х г. як вынік антыаўтарытарных пед. рухаў. Найбольш пашыраны ў ЗША. Мэта альтэрнатыўнай школы — індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя выкладання электыўных прадметаў і курсаў навучання.

т. 1, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎЦЫХЕ́ВІЧ Васіль Мікалаевіч (23.3.1911, в. Свяцілаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.10.1980),

бел. географ, глебазнавец. Канд. геагр. н. (1940). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1937). У 1958—75 у Магілёўскім пед. ін-це. Даследаваў праблемы эрозіі глебагрунтоў, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі.

Тв.:

Эрозия почвогрунтов и борьба с ней. Мн., 1973;

Каков ты, хозяин земли? Мн., 1977;

Зямля — наш дом. Мн., 1981.

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЦЕ́ЛЬСКІ Мікалай Уладзіміравіч (16.9.1919, в. Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1997),

бел. матэматык. Д-р пед. н. (1987), праф. (1990). Скончыў БДУ (1950). З 1961 у БДУ. Навук. працы па дыдактыцы матэматыкі, пытаннях методыкі выкладання матэматыкі. Распрацоўваў псіхолага-пед. асновы дыдактыкі матэматыкі.

Тв.:

Психолого-педагогические основы дидактики математики. Мн., 1977;

Дидактика математики. 2 изд. Мн., 1982.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дагматы́чны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на догмах (у 1 знач.).

2. Уласцівы дагматыку. Дагматычнае мысленне. // Бяздоказны, такі, што не дапускае пярэчанняў. Дагматычны падыход да тэорыі.

3. Адцягнены, абстрактны, схематычны. Дагматычны спосаб выкладання.

дагматы́чны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дагматыкі, заключае ў сабе догматы (у 1 знач.). Дагматычнае багаслоўе. Дагматычная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́ЖЫНАВА Ала Андрэеўна (н. 17.12.1963, Мінск),

бел. філолаг. Д-р філал. н. (1999). Скончыла БДУ (1985), з 1988 выкладае ў ім (з 2002 праф.). Навук. працы па семантыцы стараж. слав. тэкстаў, этналінгвістьщы, аксіялогіі, пытаннях выкладання польскай мовы як замежнай. Сааўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Польская мова» (2000), «Польская мова: Практычны курс» (2001).

Тв.:

Интровертированный образ мира в творениях Кирилла Туровского. Мн., 1999.

т. 18, кн. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯ́РСКІ Пётр Аляксеевіч (н. 2.1.1918, в. Рымінка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. географ, краязнавец. Канд. геагр. навук (1954). Засл. настаўнік Беларусі (1955). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1939). З 1945 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства.

Тв.:

Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959;

Пособие по краеведению. Мн., 1966;

Землеведение и краеведение. Мн., 1987 (разам з М.​С.​Ратабыльскім).

І.​М.​Шаруха.

т. 9, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНА́ХАЎ Кандрат Кандратавіч (5.1. 1894, в. Узорава Маскоўскай вобл. — 1939),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н., праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1934—37 заг. кафедры і дырэктар Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях фізіялогіі гіпаталамуса, гематаэнцэфалічнага бар’ера, істэрыі, арганізацыі аховы здароўя, неўралагічнай дапамогі і методыкі выкладання ў мед. ін-тах.

Тв.:

К цитоархитектонике гипоталамуса // Медико-биол. журн. 1926. Вып. 6.

т. 10, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУЧКЕ́ВІЧ Вадзім Андрэевіч (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),

бел. географ. Д-р геагр. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі. З 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).

Тв.:

Топонимика Белоруссии. Мн., 1968;

Общая топонимика. 3 изд. Мн., 1980.

В.А.Жучкевіч.

т. 6, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЖУХ Іван Рыгоравіч (н. 2.10.1940, в. Пярэспа Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1980), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі дзярж. пед. ін-т (1965). З 1971 у Брэсцкім дзярж. ун-це. Навук. працы па даследаванні ў цэлым дынамічных сістэм на плоскасці; методыцы выкладання матэм. дысцыплін у ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Задачник-практикум по методам математической физики. Мн., 1989 (разам з П.​С.​Беляўцом);

Матэматыка. Мн., 1993.

т. 8, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)