КА́РЛСАН ((Carlsson) Інгвар Гёста) (н. 9.11.1934, г. Бурас, Швецыя),
шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Лундскі ун-т (1958). У 1961—67 старшыня Саюза с.-д. моладзі Швецыі. З 1965 дэп. рыксдага. У 1969—73 міністр асветы, у 1973—76 міністр жыллёвага буд-ва. У 1971—74 старшыня Стакгольмскай арг-цыі, з 1972 чл.выканкома праўлення, у 1986—96 старшыня С.-д. рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). Кіраваў распрацоўкай праграмы партыі «Будучыня для Швецыі», якая забяспечыла перамогу СДРПШ на выбарах 1982. У 1982—86 нам. прэм’ер-міністра, у 1986—91 і 1994—96 прэм’ер-міністр Швецыі. Садзейнічаў уступленню Швецыі ў Еўрап. Саюз (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН (Міхаіл Васілевіч) (1900, с. Марчугі Васкрасенскага р-на Маскоўскай вобл. — 31.7.1956),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. У 1918—20 у Чырв. Арміі. З 1937 старшыня Слуцкага акр.выканкома, старшыня Аргкамітэта ЦВКБССР па Мінскай вобл., нам. старшыні СНКБССР, адначасова са студз. 1939 2-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1941—49 1-ы сакратар Новасібірскага абкома ВКП(б). Потым у Савеце па справах калгасаў пры СМСССР і Мін-ве сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1939—41. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, Вярх. Савета СССР у 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kun) Бела) (20.2.1886, г. Чэху-Сілваніей, Румынія — 30.11.1939?),
дзеяч венгерскага і міжнар.камуніст. руху. З 1902 чл.С.-д. партыі Венгрыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, у 1916 у Расіі трапіў у палон, у 1917 далучыўся да руху бальшавікоў. У 1918 нелегальна вярнуўся ў Венгрыю, заснаваў Камуніст. партыю Венгрыі (24.11.1918). Пасля абвяшчэння Венг.Сав. Рэспублікі нарком замежных, потым і ваен. спраў (21.3—1.8.1919). Пасля падзення рэспублікі эмігрыраваў у Аўстрыю. З жн. 1920 у Расіі. З 1921 чл.ВыканкомаКамуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937 арыштаваны, у 1956 рэабілітаваны. Аўтар прац па гісторыі венг. і міжнар.камуніст. руху.
Літ.:
Бела Кун: Избранное. Воспоминания о Б.Куне. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЕ́ЕЎ (Уладзімір Рыгоравіч) (6.8.1896, в. Шыпічоўшчына Кацельніцкага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 12.10.1941),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1915 на Зах. фронце. Удзельнік грамадз. вайны. Вучыўся ў прамысл. акадэміі ў Маскве. 3 кастр. 1937 старшыня выканкома Мінскага гарсавета, са жн. 1938 нарком гандлю БССР, з сак. 1939 нам. старшыні СНКБССР, з сак. 1941 3-і сакратар ЦККП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 брыгадны камісар, чл.ваен. савета 19-й арміі Зах. фронту. Загінуў у баі. Чл.ЦККП(б)Б з 1940, чл. Бюро ЦККП(б)Б з сак. 1941. Чл.ЦВКСССР у 1927—29. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЖАНІКІ́ДЗЕ (Рыгор Канстанцінавіч) (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937),
партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага к-таРСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастр.ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦКРСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту ў 1919. З 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). З 1926 старшыня ЦКВКП(б), нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прам-сці СССР. З 1930 чл. Палітбюро ЦКВКП(б). Скончыў жыццё самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧЭ́ПАЎ (Дзмітрый Філімонавіч) (21.11.1896, в. Калодніца Крупскага р-на Мінскай вобл. —31.1.1940),
дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1916 у арміі, прапаршчык. У 1919—20 у Чырв. Арміі, потым нам. старшыні Сенненскага пав.выканкома, старшыня Веліжскага пав. рэўкома. У 1922—23 старшыня Аршанскага пав.выканкома. З пач. 1924 нам. старшыні Віцебскага губвыканкома, чл. Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б). У сак. 1924 разам з Я.А.Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губ. да БССР. У 1924—29 нам. наркома, нарком земляробства БССР, старшыня с.-г. секцыі Інбелкульта. З мая да 14.9.1929 нам. старшыні Дзярж. планавай камісіі, чл.Эканам. нарады БССР. Чл.ЦККП(б)Б (1926—29), ЦВКБССР і яго прэзідыума (1924—29), ЦВКСССР (1922—29). Абвінавачаны ў правым ухіле, у вер. 1929 выключаны з КП(б)Б і зняты з пасады наркома. Яго пазіцыя ў агр. палітыцы атрымала назву «прышчэпаўшчына». Паводле ацэнкі Бюро ЦККП(б)Б, асн. ідэі яе тэорыі і практыкі заключаліся ў стаўцы на развіццё хутарской сістэмы і абарону інтарэсаў кулацкіх гаспадарак, падпарадкаванне кааперацыі, сельгаскрэдыту, падатковай палітыкі патрэбам заможных пластоў вёскі, згортванне калгаснага і саўгаснага будаўніцтва, вырашэнне праблемы агр. перанасялення шляхам дэпартацыі беднаты на Урал, Д.Усход і ў Сібір. 19.7.1930 арыштаваны па справе так зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Адбываў пакаранне на буд-ве Беламорска-Балтыйскага канала, потым у Поўнач-усходлагу. У чэрв. 1937 вызвалены. 13.8.1937 зноў арыштаваны ў Магадане, у студз. 1939 этапіраваны ў Мінск. 20.11.1939 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНШТЭ́ЙН (Арон Ісакавіч) (парт.псеўд.Рахміэль, Рахмілевіч; 23.11.1877, Вільня — 1938),
удзельнік рэв. руху. Скончыў Віленскі яўр. настаўніцкі ін-т (1897). З 1897 чл. Бунда, з 1901 чл. яго ЦК, у 1917—21 старшыня ЦК Бунда. Неаднаразова арыштоўваўся царскімі ўладамі, у 1914—17 сасланы ў Сібір. З 1917 чл.выканкома Мінскага гар. Савета, старшыня Мінскай гар. думы. Ад імя Бунда падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР (31.7.1920). У 1920 чл.ВРКБССР. Пасля 2-га Усебел. з’езда Саветаў (снеж. 1920) старшыня Саўнаргаса БССР. У 1921 чл.ЦБКП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВКБССР. З канца 1921 у Кіргізіі. З 1923 чл. калегіі Наркамфіна СССР, нач.Гал. ўпраўлення дзярж.фін. кантролю. У 1938 рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ТВАЛЬД ((Gottwald) Клемент) (23.11.1896, с. Дзедзіца, Чэхія — 14.3.1953),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Чл. Кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ) з 1921, з 1925 чл.ЦК і Палітбюро, з 1929 ген. сакратар ЦК КПЧ. У 1935—43 сакратар Выканкома Камінтэрна. З пач. 2-й сусв. вайны ў СССР. Адзін з кіраўнікоў вызв. барацьбы народаў Чэхаславакіі супраць ням.-фаш. акупацыі і арганізатараў чэхаславацкіх узбр. сіл. Пасля вызвалення ўсх.ч. Чэхаславакіі ўвайшоў у створаны 4.4.1945 у г. Кошыцы ўрад Нац. фронту, нам. старшыні ўрада. З 1945 старшыня ЦК КПЧ. З мая 1946 на чале кааліцыйнага ўрада. У час лют. падзей 1948 адыграў значную ролю ў прыходзе да ўлады КПЧ, узначаліў новы ўрад. 14.6.1948 выбраны прэзідэнтам Чэхаславацкай Рэспублікі. Кіраваў працэсам буд-ва сацыялізму ў краіне паводле тагачаснай сав. мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІТРО́Ў (Георгі Міхайлаў) (18.6.1882, с. Кавачэўцы, каля г. Пернік, Балгарыя — 2.7.1949),
палітычны і дзярж. дзеяч Балгарыі, дзеяч міжнар.камуніст. руху. Друкар. У 1902—19 у с.-д., адначасова ў прафс. руху (1905—23). Дэп. парламента (1913—23). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Балг.камуніст. партыі (1919), яе ген. сакратар (з 1945). Адзін з арганізатараў Вераснёўскага паўстання 1923, пасля яго ліквідацыі ўладамі эмігрыраваў. 9.3.1933 арыштаваны ў Берліне і абвінавачаны герм. нацыстамі ў падпале рэйхстага, на Лейпцыгскім працэсе 1933 даказаў сваю невінаватасць, яго прамова на працэсе зрабіла значны ўплыў на фарміраванне антыфаш. руху. У 1937—45 у СССР. Ген. сакратар ВыканкомаКамуністычнага Інтэрнацыянала (1935—43), прапагандаваў ідэю Народнага фронту. У 1937—45 дэпутат Вярх. Савета СССР. У 1946—49 старшыня СМ Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКЛО́ ((Duclos) Жак) (2.10.1896, г. Луэ, Францыя — 25.4.1975),
палітычны дзеяч Францыі, дзеяч міжнар.камуніст. руху, журналіст. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Чл. (з 1921) і адзін з кіраўнікоў (1926—64) Франц.камуніст. партыі (ФКП). Чл.ВыканкомаКамуністычнага Інтэрнацыянала (1935—43). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў франц. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Віцэ-старшыня Устаноўчага сходу (1945—46). Дэп. ніжняй палаты парламента (1926—32, 1936—39, 1946—58), сенатар (з 1959). Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад ФКП на выбарах 1969. Быў сувыдаўцом газ. «L’Humanité» («Чалавецтва») і дырэктарам газ. «Voix de l’Est» («Голас Усходу»), Аўтар мемуараў (т. 1—6, 1968—72), кніг «Будучыня дэмакратыі» (1962), «Бакунін і Маркс: цень і святло» (1974) і інш.