1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што‑н. Гарадзіць плот. □ [Ладымер] да поўдня быў у хаце, а тады выйшаў гарадзіць капуснікі.Чорны.Я выган плотам гарадзіў.Купала.
2.перан.Разм. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Старая Рындзіха хадзіла па вёсцы і гарадзіла на ўсіх Шамраёў за тое, што адбілі ад бацькоў роднага сына.Машара.Стары гаворыць — гародзіць, ды па праўду выходзіць.Прыказка.
•••
Агарод (гарод, плот) гарадзіць — а) пачынаць якую‑н. клапатлівую і безнадзейную справу. Не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так — дзеля чаго і гарод гарадзіць.Крапіва; б) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Тут Саўка хмурыць свае бровы: — Ты, сын, гарод не гарадзі...Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штукава́ць
(польск. sztukować, ад ням. stücken)
1) закрываць, забіваць чым-н. адтуліну, дзірку;
2) перан.выдумляць, майстраваць, вынаходзіць што-н. (напр. ш. розныя цацкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
trajlować
незак.
1.разм. расказваць байкі; выдумляць; складаць;
2.гл. trajkotać
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ.čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupénti ’марудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).