Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kampania
ж. кампанія;
kampania wyborcza — выбарчая кампанія;
kampania żniwna — уборачная кампанія; жніво
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
участко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўчастка (у 3 і 5 знач.). Участковы урач. Участковы аграном. Участковая выбарчая камісія.
2.узнач.наз.участко́вы, ‑ага, м.Разм. Афіцэр міліцыі, які наглядае за парадкам у падведамным яму ўчастку. [Мужчыны] звязалі Івана. І пакуль пісаўся акт, прыйшлі ўчастковы і старшыня сельсавета.Гаўрылкін.
3.узнач.наз.участко́вы, ‑ага, м.Разм. Начальнік паліцэйскага ўчастка (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел.трибунъ ‘службовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск.trybun < лац.tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел.трибусъ ‘выбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск.trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац.tribūnas роднаснае умбр.trifu < іт.tribhu ‘траціна’ < *tri ‘тры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е.*bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ МЕМБРА́НЫ,
тонкія пагранічныя паўпранікальныя бялкова-ліпідныя малекулярныя структуры на паверхні клетак і субклетачных часціц (арганел), а таксама канальцаў і пузыркоў, што пранізваюць пратаплазму. Таўшчыня не больш за 10 нм. Складзены з бімалекулярнага слоя ліпідаў (пераважна фосфаліпідаў), у якім размешчаны розныя мембранныя бялкі, гетэрагенныя макрамалекулы (глікапратэіды, глікаліпіды) і розныя мінорныя кампаненты (нуклеінавыя к-ты, каферменты, караціноіды і інш.), што адказваюць за б.ч. мембранных функцый. У залежнасці ад віду біялагічныя мембраны выконваюць разнастайныя функцыі: актыўны транспарт іонаў і розных рэчываў (соляў, цукроў, амінакіслот і інш. прадуктаў метабалізму) і яго рэгуляванне: агульная і выбарчая дыфузія невял. малекул і іонаў (усе віды біялагічных мембран); электраізаляванне (біялагічныя мембраны міэліну); генерацыя нерв. імпульсу (біялагічныя мембраны нерв. клетак); пераўтварэнне светлавой энергіі ў хім. энергію АТФ — адэназінтрыфосфарнай кіслаты (біялагічныя мембраны хларапластаў); пераўтварэнне энергіі біял. акіслення ў хім. энергію макраэргічных фасфатных сувязяў у малекуле АТФ (біялагічныя мембраны мітахондрый); фагацытоз, пінацытоз; антыгенныя рэакцыі (біялагічныя мембраны спецыялізаваных клетак); бар’ерная, каталітычная функцыі і інш. Падтрымліваючы нераўнамернасць размеркавання іонаў калію, натрыю, хлору і інш. паміж пратаплазмай і навакольным асяроддзем, біялагічныя мембраны садзейнічаюць узнікненню рознасці біяэлектрычных патэнцыялаў. Гл. таксама Клетачныя мембраны.