Try not to teach me, sonny. Пастарайся не вучыць мяне, мой сынку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вухры́ць ’вучыць, настаўляць’ (Юрч., Сцяшк. МГ). Няясна, магчыма, звязана з ву́харэц (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
правучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго.
1. Пакараць з мэтай, каб у будучым такія правіннасці не паўтараліся. Сяброўкі, даведаўшыся аб яе горы, роем абляпілі Маю і спагадліва раілі правучыць Сцяпана.Дуброўскі.Было жаданне кінуцца на сястру з кулакамі, правучыць яе, каб не плявузгала, ды яшчэ пры маці.Шамякін.
2.Вучыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вучыць (жывёл) выконваць пэўныя дзеянні. Дрэсіраваць сабак. Дрэсіраваць галубоў.//перан.Разм. Прывучаць да строгай дысцыпліны; муштраваць.
[Ад фр. dresser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырадэ́ля, ‑і, ж.
Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых. Бацька век зжыў на гаспадарцы, а ён — вучыць: сырадэлю сей, буракі на полі садзі.Крапіва.
[Ісп. serradella.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБЕНБА́ЎЭРЫ (Grabenbauer),
музыканты 18 — пач. 19 ст.
Дамінік (? — раней 25.2.1804), клавесініст і педагог. У 1757—72 працаваў пры двары гетмана Браніцкага ў Беластоку (Польшча), даваў прыватныя ўрокі музыкі. Часта выязджаў у Слонім, з 1778, верагодна, жыў у ім стала (1.1.1779 заключыў з М.К.Агінскім кантракт на 8 гадоў, паводле якога абавязваўся навучаць прыгонных ігры на клавікордах). Працаваў да 1804 у муз. школе пры Слонімскай капэле Агінскага. Ева (1760, Беласток — ?), спявачка і педагог. Дачка Дамініка. З 1.1.1779 працавала ў Слонімскім тэатры Агінскага. Паводле кантракта павінна была вучыць прыгонных спевам, а таксама выступаць у операх і камедыях. У 1780 спявала ў оперы «Тэлемак». У сак. 1785 пакінула Слонім разам з мужам, прыдворным спеваком М.Лазарыні.