археалагічная культура плямён жалезнага веку, якія ў канцы 2 — сярэдзіне 5 ст.н.э. насялялі стэпы, лесастэпы ад Ніжняга Падунаўя да левабярэжжа Дняпра; на Пн дасягалі рубяжоў Бел. Палесся, дзе перамяжаліся чаргавалася* з насельніцтвам вельбарскай і кіеўскай культур. На тэр. Беларусі рэчы Ч.к. знойдзены пры раскопках паселішча Лемяшэвічы Пінскага р-на. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, земляробствам, рамёствамі. Ч.к. прадстаўлена селішчамі (размяшчаліся на паўд. схілах тэрас невял. рэк і ручаёў), гарадзішчамі (вядомы 3, умацаваныя валамі, равамі і каменнымі сценамі), грунтавымі могільнікамі.
Выяўлены 3 тыпы жытлаў: паўзямлянкі і зямлянкі каркасна-плятнёвай канструкцыі, наземныя глінабітныя і каменныя двухкамерныя дамы. На заключным этапе культуры будаваліся зрубныя дамы. На паселішчах выяўлены шматлікія гасп. пабудовы і ямы-сховішчы. Сярод знаходак пераважае кераміка (гаршкі, карчагі, міскі, вазы, збаны, кубкі), часта арнаментаваныя складанымі кампазіцыямі; ёсць ляпны посуд, невял. колькасць ант. посуду, разнастайныя прылады працы, асабліва земляробчыя, прадметы побыту, упрыгожанні, дэталі адзення, зброі, рыштунку вершніка. Пахавальныя абрады — трупаспаленне і трупапалажэнне. Пахавальны інвентар уключае гасп. і быт. рэчы, упрыгожанні, вупраж. Вядома больш за 3 тыс. помнікаў Ч.к., з якіх вылучаюць 5 лакальных груп у залежнасці ад этн. складу насельніцтва (мяркуюць, што ў розных рэгіёнах у склад Ч.к. ўваходзілі скіфы-сарматы, геты-дакі, готы, славяне). У аснове Ч.к. — вытворча-тэхнал. дасягненні рымскіх правінцый і традыцыі народаў, якія яе стваралі. Частка насельніцтва Ч.к. ўдзельнічала ў фарміраванні слав. старажытнасцей 5—7 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр.збру́я ’збруя, вупраж’, рус.сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск.zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг.збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб.бро̑ј, харв.brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да друкарскага набору. Наборны цэх. □ Друкарня была на першым паверсе. Паўз сцены ў адным пакоі стаялі наборныя касы.Гаўрылкін.//узнач.наз.набо́рная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе робяць набор (у 3 знач.). Працаваць у наборнай. Увайсці ў наборную.
2. З аздабленнямі, з наборам (у 4 знач.). Наборная вупраж.
3. Які складаецца з асобных частак. Наборны паркет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. адпрог, ‑прагла і ‑прагла; заг. адпражы; зак., каго.
Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку.Колас.Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разам з гасцямі пайшоў у хату.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі.
2. Спецыяльныя бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, якія не даюць магчымасці каню глядзець убок. Вупраж была новая, падагнаная, дабротная — вуздэчка з шарамі, наглянцаваныя раменныя шлеі.Хадкевіч.
3.перан. Перашкода, абмежаванасць, якая не дазваляе правільна разумець што‑н. Класавыя шоры буржуазных гісторыкаў.
•••
Браць (узяць) у шорыгл. браць.
Трымаць у шорахгл. трымаць.
[Польск. szory — збруя, вупраж.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦІСНЕ́ННЕ,
тэхніка атрымання рэльефных выяў на паверхні скуры, аксаміту, ліставога металу, бяросты і інш. матэрыялаў выцісканнем штампамі; вырабы ў гэтай тэхніцы. Ц. па метале вядома ў мастацтве Стараж. Егіпта і інш. краін Стараж. свету. Пазней Ц. пашырылася ў інш. краінах. На Беларусі Ц. па скуры і метале вядома з 11—13 ст. Ц. па скуры рабілі з малюнкам пераважна геам. характару, па метале дадаткова аздаблялі зярненнем, гравіраваннем, чарненнем і інш. Высокімі маст. якасцямі вызначаюцца скураныя пераплёты кніг 16 ст. Ф.Скарыны і П.Мсціслаўца. У 1-й пал. 17 ст.тэхн. ўзровень Ц. па скуры знізіўся, у 18 ст. палепшыўся, аднак малюнак стаў менш выразны, здробнены. Багатыя выданні аздаблялі залатым Ц., часам з падфарбоўкай, дэкарыравалі скураныя футляры для акуляраў, ключоў і інш., конскую вупраж, шпалеры, завесы і інш. Ц. па ляўкасе з наступнай. пазалотай характэрна для фонаў абразоў 17—18 ст. Значна пашырылася басма (ручное Ц. па тонкім ліставым метале), якой аздаблялі пераплёты кніг, абклады абразоў і інш. У нар. побыце тэхнікай Ц. ўпрыгожвалі берасцяныя вырабы. У наш час Ц. аздабляюць вырабы з бяросты, скуры і інш.
У паліграфіі Ц. атрымліваюць адбітак малюнка або шрыфту на пераплётнай крышцы, паперы або кардоне. Выконваецца на пазалотным прэсе. Адрозніваюць Ц. рэльефнае і плоскапаглыбленае. Выкарыстоўваецца таксама плоскі штамп з цынку або латуні. Ц. можа быць бясфарбавае або фарбавае (выява ўтвараецца з дапамогай спец. фарбавай ці металізаванай фольгі, якая застаецца ў паглыбленнях).
Літ.:
Кацер М.С. Народно-прикладное искусство Белоруссии. Мн., 1972.
Разм. Прыводзіць у парадак, падпраўляць. Ладаваць збрую. □ — Ты ўчора прыходзіў да мяне? — стоячы на праходзе, спытаў Андрэйка, калі Паўлік пачаў ладаваць кнігі ў парце.Краўчанка.// Роўна, парадкам укладваць. У кожным двары выцягвалі косы, граблі, ладавалі ў вазы.Мележ.// Збіраць, рыхтаваць, укладваць. У дарогу збіралася ледзь не ўся вёска — кляпалі косы, ладавалі торбы, падмазвалі каламаззю восі, падганялі хамуты і вупраж.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баўку́н ’ярмо для запрагання аднаго вала’ (КЭС, лаг.), частка ярма’ (Сцяц.). Укр.бовку́н ’ярмо для аднаго вала; вол, якога запрэглі ў адзіночку; вялікі сноп чароту’, рус.дыял.болку́н ’вупраж валоў’. Шаравольскі (Рум., 55) выводзіў укр. слова (без бел. і рус. матэрыялу) з рум.boŭ ’бык, вол’ + суф. ‑ун; так і Рудніцкі, 157. Фасмер, 1, 188 (без бел. і ўкр. матэрыялу), выводзіў з об‑ і валоку. Гэту этымалогію можна прыняць. Дзеяслоўны вакалізм быў у ступені рэдукцыі (*vъlk‑ < *vьlk‑). Такая этымалогія робіць зразумелым, чаму, напр., ва ўкр. гаворках бовку́н азначае і сноп чароту’ (*’тое, што цягнуць, нясуць, ахапка’). Гл. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбо́р1 ’камплект, набор прадметаў для карыстання; прыстасаванне, апарат’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ’вупраж’ (Сл. ПЗБ), ’ткацкая прылада’ (Сл. Брэс.). Запазычана з рус.прибо́р — аддзеяслоўнага назоўніка ад прибира́ть з рэалізацыяй гістарычнага чаргавання и/о ў корані. Гл. браць.
Прыбо́р2, прыбо́ры ’ўбор, убранне; адзенне; форма’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Касп., Растарг., Жд.; в.-дзв., бярэз., Сл. ПЗБ; Ян., Нар. Гом.), прыбо́ры ’прыбраны, адзенне’, прібо́ры ’прыборы, уборы’ (Бяльк.). Сюды ж прыбо́р ’зборы ў дарогу; падрыхтоўка да падарожжа’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. рус.паўдн.прибо́р ’адзенне, убор, убранне; набор прыгожых рэчаў’, ’галаўны ўбор’, ’аздабленне на адзенні ці на галаве’, укр.прибі́р ’адзенне, убор; апрананне, прыбіранне; узорная вышыўка каляровымі ніткамі па лацкане кажушка’.