астыгматы́зм, -у, м. (спец.).

Анамалія праламляльнага асяроддзя вока, якая прыводзіць да расплывістасці адлюстравання.

|| прым. астыгматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамада́цыя, -і, ж. (кніжн.).

1. Прыстасаванне (арганізма).

2. У мовазнаўстве: фанетычны працэс прыстасавання вымаўлення сумежных зычных і галосных гукаў, у выніку чаго ўласцівасць аднаго гука часткова пашыраецца на іншы.

Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

|| прым. акамадацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

П. ад яркага святла.

|| незак. прыжму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парушы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Маленькая часцінка чаго-н., пылінка.

Выняць парушынку з вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ргваць

‘маргаць, міргаць; рухам павек выдаляць што-небудзь з вока

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. змо́ргваю змо́ргваем
2-я ас. змо́ргваеш змо́ргваеце
3-я ас. змо́ргвае змо́ргваюць
Прошлы час
м. змо́ргваў змо́ргвалі
ж. змо́ргвала
н. змо́ргвала
Загадны лад
2-я ас. змо́ргвай змо́ргвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час змо́ргваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

tit for tat [ˌtɪtfəˈtæt]n. «во́ка за во́ка», «зуб за зуб»;

give smb. tit for tat адплаці́ць, адпо́мсціць каму́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

split second [ˌsplɪtˈsekənd] n. до́ля секу́нды; імгне́нне во́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДАЛЬНАЗО́РКАСЦЬ, гіперметрапія,

адхіленне ад нармальнай рэфракцыі вока, што перашкаджае выразна бачыць на блізкай адлегласці. Бывае рэфракцыйная (ад слабай пераламляльнай здольнасці аптычнай сістэмы вока) ці восевая (ад занадта кароткай пярэдне-задняй восі вока). Д. — звычайная рэфракцыя вока нованароджаных, пры росце паступова развіваецца суразмерная эметрапічная рэфракцыя вока. У дальназоркім воку прамяні святла, якія ідуць ад далёкіх і блізкіх прадметаў, перасякаюцца і збіраюцца за сятчаткай вока, таму прадметы відаць невыразна.

Адрозніваюць 3 ступені Д.: слабую, сярэднюю і высокую. Пры слабай і сярэдняй хворыя добра бачаць блізкія і далёкія прадметы, бо акамадацыйная здольнасць вока (магчымасць мяняць крывізну і таўшчыню крышталіка) добрая. На высокай ступені Д. хворыя кепска адрозніваюць прадметы здалёку і зблізку, нават з карэкцыяй. Некарэгіраваная Д. у дзяцей можа прывесці да развіцця касавокасці. Выпраўляюць Д. акулярамі з выпуклымі (збіральнымі) шкельцамі.

Л.​М.​Марчанка.

т. 6, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыжму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Жмурачыся, прыкрыць павекамі (вочы).

П. правае вока.

|| незак. прыжму́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клеваць, -клюю, -клюеш, -клюе; -клюй; -клеваны; зак., што.

Вышчыпаць, выдраць дзюбай, выдзеўбці.

В. вока.

|| незак. выклёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)