млын, ‑а, м.

1. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

2. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын. □ На беразе Марачанкі сярод поплаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына Цячэ праз травы і камлі. Лось.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветравы́ (прым.) ’які мае адносіны да ветру’; ’прызначаны для аховы ад ветру’; ’такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай’ (КТС, БРС). Укр. ві́трів ’які належыць да ветру’, вітровий ’які мае адносіны да ветру’, рус. смал. ветровой ’ветравы дух, які суправаджаецца ветрам’, ве́тровый, ветро́вый ’схільны да ўздзеяння ветру’, пск. ветрово́йветраны (млын)’, рус. ветрово́й, ветро́вый (парень) ’легкадумны’, польск. wiatrowy ’звязаны з ветрам’; ’выкліканы ветрам’; ’такі, у якім рухаючая сіла — вецер’, н.-луж. wětšowy, wětšowaty, в.-луж. wětrowy ’ветравы, ветраны’, чэш. vštrový, славац. vetrový ’звязаны з ветрам’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад větr‑ і суф. ‑ovъ. У паўднёваславянскіх мовах (як і ў н.-луж.) да гэтага суфікса дадаюцца іншыя: славен. vẹtrǫ́ven, vetrovít, серб.-харв. ветро̀вит, ве̏трован, макед. ветровит, балг. ветровен, ветровит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливый ’ненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр. вітрячок, палес. вітрачо́к, вєтрачо́к, ви​ітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус. пск., смал. ветрячокветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск. wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятра́кветраны млын’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Выг., Касп., КСТ, КТС, Маш., Шат., Яруш.). Укр. вітряк, рус. ветряк, польск. wiatrak, чэш. vetrák, větřák, славац. vetrák ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад асновы ветр‑ з суф. ак/ʼак. Улічваючы характар рэаліі, цяжка дапускаць старажытнасць утварэння. Параўн. яшчэ в.-луж. větrak ’вентылятар’, wětrak ’ветрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wndmühle

f -, -n

1) вятра́к, ветраны́ млын

ein Kampf ggen ~n — перан. барацьба́ з ветрака́мі

2) вярту́шка (цацка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lightsome

I [ˈlaɪtsəm]

adj.

1) жывы́, жва́вы; шу́стры, лёгкі

2) вясёлы, ра́дасны

3) няста́лы, ве́траны, пусты́

II [ˈlaɪtsəm]

adj.

1) які́ сьве́ціцца, зьзя́е, дае́ сьвятло́

2) до́бра асьве́тлены; ілюмінава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця. Колас. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. [Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак. Шамякін.

2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць! Лынькоў. [У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыр, ‑ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады. Дзяргай. За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон. Камейша.

2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет. Непачаловіч. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр. Глебка.

3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)