вясёлы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны радасці; жыццярадасны. Вясёлы настрой. Вясёлы характар. □ [Лейтэнант:] — Выключны быў таварыш, вясёлы хлопец, жартаўнік... Васілевіч. // Які перадае весялосць. Вясёлы твар. Вясёлыя вочы.

2. Які выклікае, нараджае весялосць, жыццярадаснасць. Вясёлы спектакль. Вясёлыя песні. □ Хутка песні і вясёлая музыка паланілі атрад. Лынькоў. // Светлы, яркі. Вясёлы ранак. □ Поезд хаваўся то пад кронай свежай яркай зелені, то імчаўся паміж вясёлых пералескаў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

histrionic [ˌhɪstriˈɒnɪk] adj. fml (неадабральна)

1. сцэні́чны, акцёрскі

2. тэатра́льны, ненатура́льны; шту́чны;

histrionic merriness шту́чная весяло́сць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Júbel m -s (нястры́мная) ра́дасць, весяло́сць, трыумфава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fróhsinn m -(e)s до́бры гу́мар, весяло́сць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

напускны́, ‑ая, ‑ое.

Ненатуральны, штучны, няшчыры. Напускная весялосць. Напускная суровасць. □ [У Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам. Колас. Ігар з напускной важнасцю — мужчына! — адказвае коратка: «Парадак». Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неесте́ственный ненатура́льны; (искусственный) шту́чны; (необычайный) незвыча́йны;

неесте́ственная улы́бка ненатура́льная ўсме́шка;

неесте́ственная весёлость шту́чная (ненатура́льная) весяло́сць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесшаба́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Бестурботны, заліхвацкі. Бесшабашная весялосць.

2. Шалапутны, безразважны. Бесшабашная галава. □ Валя ведала, што мае ўладу над гэтым бесшабашным хлопцам, і ўсё-такі пачынала баяцца яго. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., ого.

Надаць, падбавіць каму‑н. упэўненасці, cілы, бадзёрасці; падняць настрой. Маленькая пахвала завуча падбадзёрыла хлопчыка. Пальчэўскі. Практыка акрыліла семінарыстаў, падбадзёрыла іх, вярнула весялосць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Lústigkeit f - вясе́лле; весяло́сць, до́бры настро́й, ра́дасць; заба́ўнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Múnterkeit f - бадзёрасць, весяло́сць; жва́васць; шпа́ркасць, спры́тнасць; ке́млівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)