дэкальтэ́

(фр. décolleté)

глыбокі выраз у верхняй частцы жаночага адзення.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Гі́рка (гы́рка) ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.), ґі́рка ’збанок з адбітым горлам’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. ги́рявий ’нізка астрыжаны’, ’сапсаваны, дрэнны’ (Грынч.), ги́рявий го́рщик ’збанок з адбітай верхняй часткай’. Паходжанне ўсх.-слав. *гыря няяснае (гл. Фасмер, і, 408; Рудніцкі, 619; там агляд розных версій). Прынамсі, адносна значэнняў ’нізка астрыжаны і да т. п.’ і ’збанок з адбітай верхняй часткай’ можна меркаваць, семантыка ’збанок з адбітай верхняй часткай’ (→ ’ніжняя шырокая частка збанка’) выводзіцца з ’нізка астрыжаны’. Тут нейкая метафара, назва па падобнасці. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наддзю́бак, ‑бка, м.

Спец. Верхняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддзю́бак, ‑бка, м.

Спец. Ніжняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілю́вій, ‑ю, м.

Спец. Мінеральныя і арганічныя рэчывы, вымытыя вадою з верхняй часткі глебы і адкладзеныя ў яе ніжняй частцы.

[Ад лац. illuvies — разліў, намыўная гразь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

2. мн. Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.

|| прым. каласніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВУ́СЫ,

1) у чалавека (мужчын) валасы над верхняй губой (другасная палавая прыкмета).

2) У многіх наземных млекакормячых (напр., катоў) — вібрысы на верхняй губе. У бяззубых кітоў (кітовы вус) — рагавыя пласцінкі ў верхняй сківіцы, якія ўтвараюць цадзільны апарат, на рыле — адзіночныя валаскі для дотыку. У некаторых птушак (напр., у вусатых сініц) — шчацінкападобнае пер’е ў вуглах рота, якое выконвае функцыю дотыку.

т. 4, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кар,

выемка ў верхняй частцы схілаў гор.

т. 8, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Карбо́нка ’скарбонка, скрыначка з дзіркай у верхняй накрыўцы, куды кідаюць грошы’ (Бяльк.). Кантамінацыя да скарбонка і карбаваць. Параўн. у спецыфічным значэнні карбованец’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Спец. Верхняя дапаможная дэкарацыя з паласы тканіны, якая закрывае ад гледачоў механізм верхняй часткі тэатральнай сцэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)