1. У геаметрыі — прамая лінія, якая злучае вяршыню вугла трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.
2. У статыстыцы — велічыня, што знаходзіцца ўсярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.
[Ад лац. mediana — сярэдняя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікро́метр
(ад мікра- + -метр)
інструмент для вымярэння лінейных велічынь невялікіх цел.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАГО́МЕТР
(ад грэч. logos тут адносіны + ...метр),
вымяральны механізм для вызначэння адносін дзвюх эл.велічынь (звычайна сіл току ў яго рухомай частцы). Бываюць магнітаэлектрычныя, электра- і ферадынамічныя, электрамагнітныя. Дзеянне найб. пашыранага магнітаэл. Л. заснавана на тым, што накіраваныя насустрач адзін аднаму вярчальныя моманты, якія ўзніклі ад уздзеяння вымяраемых велічынь на рухомую частку Л., ураўнаважваюцца пры адхіленні рухомай часткі на пэўны вугал. Л. выкарыстоўваюцца ў омметрах, фазометрах, частатамерах і інш.
Схема магнітаэлектрычнага лагометра: 1 — рухомыя шпулі; 2 — стралка, прымацаваная да рухомай часткі прылады; 3 — асяродак, які стварае неаднароднае па зазоры магнітнае поле; 4 — пастаянны магніт; M1, M2 — вярчальныя моманты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прапо́рцыя, ‑і, ж.
1. Суадноснасць частак паміж сабой. Плечы [жанчыны], праўда, вузкія, але ў агульнай прапорцыі яе фігуры зусім нармальныя.Ермаловіч.// Пэўная колькасная суадноснасць паміж чым‑н.
2.Спец. Роўнасць паміж дзвюма адносінамі чатырох велічынь. Арыфметычная прапорцыя.
[Лац. proportio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геаме́трыя, ‑і, ж.
Раздзел матэматыкі, які вывучае формы цел і ўласцівасці прасторавых велічынь.
•••
Аналітычная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які праводзіць геаметрычныя даследаванні метадамі алгебры і аналізу.
Начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.
[Ад грэч. gē — зямля і metréō — вымяраю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраксіма́цыя
(лац. approximatio = збліжэнне)
замена адных матэматычных велічынь, аб’ектаў іншымі, больш простымі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікраме́трыя
(ад мікра- + -метрыя)
раздзел фізікі, які займаецца дакладным вымярэннем лінейных велічынь.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрако́см, ‑у, м.
1.Спец. Свет малых велічынь — атамаў электронаў і г. д.; проціл. макракосм.
2. У натурфіласофіі 16 ст. і ў некаторых старажытных філосафаў — чалавек, які з яўляецца цэнтрам вялікага свету — макракосму і таемна з ім звязаны.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і kosmos — свет.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энтрапі́я, ‑і, ж.
1.Спец. Адна з велічынь, якая характарызуе цеплавы стан цела або сістэмы цел.
2. У тэорыі інфармацыі — мера няпэўнасці сітуацыі (выпадковай велічыні) з канчатковым або з цотным лікам зыходаў.
3. У медыцыне — заварот павек унутр.
[Ад грэч. entropia — паварот, ператварэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суперпазі́цыя
(ад супер- + пазіцыя)
1) мат. падстаноўка функцый у функцыю або зменных велічынь у функцыю;
2) накладанне дзвюх фізічных велічынь, іх аб’яднанае дзеянне, калі яны ўзаемна не ўплываюць адна на адну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)