Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трабу́х (трябу́х) груб. ’жывот’ (Юрч. Сін.), трэбу́х ’вантробы, шлунне’ (Растарг.), трабушы́сты ’трыбухаты’ (Мат. Гом.), трабу́шша ’вантробы’ (Мат. Гом.). Да трыбух, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бэ́бахі, ‑аў; адз. няма.
Разм.
1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць.
2. Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць Ганна разам з народжаным сынам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wnętrzności
мн. вантробы; трыбухі; лантухі; шлунне; бэбахі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
спланхнапто́з
(ад гр. splanchnon = вантробы + -птоз)
тое, што і энтэраптоз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хандра́
[ад гр. (hypo)chondria = вантробы]
маркотны, сумны настрой; туга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Патрабя́скі ’косткі з якіх абрэзана мяса’ (бар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем: польск. podroby ’вантробы’, бел. вантробы і польск. drobiazgi ’дробязі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабухі́ ’вантробы, трыбухі’ (Гарэц.). Мабыць, гукапераймальнае, як і слав. bebech‑ ’тс’ (укр. бе́бехи ’вантробы’, бебе́хнути ’падаць (з шумам)’, польск. bebechy ’вантробы’, параўн. і ўкр. бабешки ’трыбухі жывёлы’). Форма бабухі́ вельмі падобная да ўкр. лемк. бабуха́тий ’пузаты, брухаты’. Параўн. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 29; Рудніцкі, 95. Гл. яшчэ бэ́бахі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыбушы́ць, -бушу́, -бу́шыш, -бу́шыць; -бу́шаны; незак. (разм.).
1. каго (што). Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны.
2. перан., што. Разварочваць, разрываць што-н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым-н.
Т. чамадан.
3. перан., каго-што. Рабіць вобыск, трэсці каго-н. (груб.).
|| зак. вы́трыбушыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да аплесці.
2. Разм. Прагна, са смакам есці. Адам сеў на траву, раздзёр селядца, запэцкаўшы пальцы аб вантробы, і пачаў з галадухі аплятаць, заядаючы сухім пячэннем. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)