О́ЛТМЕН ((Altman) Сідні) (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Навашын М. С. (біёлаг) 3/426; 8/495
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБАЛІ́Я,
спосаб змянення антагенезу ў працэсе эвалюцыі арганізмаў, калі закончаны формаўтваральны працэс дапаўняецца дыферэнцыроўкамі. Тэрмін увёў рус.біёлаг А.М.Северцаў (1912). Анабалія звязана з тым, што формаўтваральныя працэсы вельмі складаныя і не дапускаюць істотных змен пачатковых ці сярэдніх стадый развіцця. У выпадку, калі асновы структуры жыццёва важнага органа закладзены, магчымы некаторыя яе змены, варыянты, якія не парушаюць жыццяздольнасці арганізма. Прыклад анабаліі — зрастанне храсткоў і касцей у шкілеце дарослых пазваночных, якія ў продкаў заставаліся асобнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМЕ́ЦЬЕЎ (Парфен Іванавіч) (9.3.1860, Саратаўская вобл., Расія — 24.10.1913),
расійскі фізік і біёлаг-эксперыментатар. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1885), дзе і працаваў. У 1890—1907 праф. Сафійскага ун-та (Балгарыя). У 1913 у ун-це Шаняўскага (Масква). Навук. працы па праблемах магнетызму, электрычнасці, геафізікі і фіз. хіміі. Эксперыментальна даследаваў анабіёз пры пераахаладжэнні млекакормячых (лятучых мышэй); распрацаваў тэрмаэлектрычны тэрмометр для вымярэнняў змены т-ры цела ў насякомых; займаўся пытаннямі практычнага выкарыстання пераахаладжэння пры лячэнні туберкулёзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТЫ́ЎНАЯ ЗО́НА,
узаемазвязаны комплекс умоў, які забяспечвае спецыфічныя геафіз. і экалагічныя патрэбнасці існавання жывёльных і раслінных арганізмаў і гэтым вызначае тып адаптацыівял. груп у працэсе макраэвалюцыі. Характарызуе стан прыстасаванасці арганізмаў да адаптыўнага ландшафту і біягеацэнозу. Тэрмін увёў амер.біёлаг Дж.Сімпсан (1944). Арган. свет можна разглядаць як сістэму шырокіх або вузкіх адаптыўных зон, падобных у асн. рысах будовай экалагічна блізкіх форм, якія насяляюць іх і адпавядаюць умовам асяроддзя. Услед за засяленнем новай адаптыўнай зоны звычайна адбываецца адаптыўная радыяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАГА́НСЕН ((Johannsen) Вільгельм Людвіг) (3.2.1857, Капенгаген — 11.11.1927),
дацкі біёлаг, адзін з заснавальнікаў сучаснай генетыкі. Чл. Шведскай АН, замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). Праф. ін-та фізіялогіі раслін Капенгагенскага ун-та. Стварыў вучэнне пра чыстыя лініі, што стала асновай сучасных прынцыпаў селекцыі, вызначыла ролю спадчыннасці ў працэсах натуральнага адбору. Увёў тэрміны ген, генатып, фенатып і даў аналіз асн. паняццяў генетыкі ў працы «Элементы дакладнага вучэння пра спадчыннасць» (1909).
Літ.:
Гайсинович А.Е. Зарождение генетики. М., 1967. С. 138.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пуставойт В. С. (біёлаг) 8/630; 9/471, 579
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ТСАН, Бейтсан (Bateson) Уільям (8.8.1861, г. Уітбі, Вялікабрытанія — 8.2.1926), англійскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Замежны чл.-кар.АНСССР (1923). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1892), з 1908 праф. у ім. З 1910 дырэктар Ін-та садовых культур у Мертане. Навук. працы па вывучэнні генетычных высноў спадчыннасці. Тлумачыў узнікненне новых прыкмет у арганізмаў выпадзеннем тармозячых фактараў (тэорыя «прысутнасці — адсутнасці»; 1905). Аўтар многіх генетычных тэрмінаў, у т. л. і тэрміна «генетыка» (1906). Чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Канстанцінавіч) (17.7.1917, с. Пратасава Кастрамской вобл., Расія — 1985),
савецкі біёлаг. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. 1964). Скончыў Іванаўскі с.-г.ін-т (1938). У 1939—41 і 1946—58 у НДІ пушной зверагадоўлі (Масква), з 1959 дырэктар Ін-та цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па агульнай біялогіі, генетыцы і селекцыі жывёл, тэорыі эвалюцыі, па ўздзеянні фіз. фактараў і прыручэнні дзікіх жывёл на іх рэпрадуктыўную функцыю, праблемах фотаперыядызму пры рэгуляцыі размнажэння і пладавітасці млекакормячых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РВІЧ (Аляксандр Гаўрылавіч) (9.10.1874, г. Палтава, Украіна — 27.7.1954),
савецкі біёлаг. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1897). Да 1906 працаваў у г. Страсбург (Францыя) і г. Берн (Швейцарыя). З 1907 у Пецярбургу, з 1918 праф. Крымскага (Сімферопаль), з 1925 — Маскоўскага ун-таў. У 1930—45 ва Усесаюзным ін-це экстрым. медыцыны, да 1948 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі АМНСССР. Навук. працы па цыталогіі, эмбрыялогіі, біяфізіцы, тэарэт. біялогіі. Сфармуляваў тэорыю біял. поля з мэтай тлумачэння накіраванасці і ўпарадкаванасці развіцця арганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1941.