МІ́НСКАЯ АКРУ́ГА,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Мінск. Пл. акругі 10 888 км², нас. 498,6 тыс. чал. (1924); пасля ўзбуйнення пл. 21 421 км², нас. 879,7 тыс. чал. (1927). Уключала 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Смілавіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Шацкі (4.8.1927 ліквідаваны), 2 гарады (Мінск, Чэрвень), 8 мястэчак (Заслаўе, Койданава, Лагойск, Пухавічы, Смалявічы, Смілавічы, Узда, Шацк). Акруговая газ. «Беларуская вёска». 9.6.1927 да М.а. далучаны Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі (27.9.1927 скасаваны), Крупскі (18.6. 1927 перададзены Аршанскай акр.), Плешчаніцкі і Халопеніцкі р-ны скасаванай Барысаўскай акр., Грэскі і Капыльскі р-ны ліквідаванай Слуцкай акр. 26.7.1930 М.а. скасавана.

т. 10, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЎРЫ́ЛАЎ (Віктар Георгіевіч) (н. 14.7.1927, г. Горлаўка, Украіна),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1966). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1959). У 1963—67 гал. мастак Мінскага фарфоравага з-да. З 1964 выкладчык Бел. АМ, з 1993 — Бел. маст. ліцэя. Працуе пераважна ў керамічнай пластыцы. Яго творы вызначаюцца выразнасцю вобразаў, гармоніяй пластычных формаў: сервіз «Юбілейны» (1967), анімалістычныя скульптуры «Залаты ражок» (1969) і «Конік» (1970), пластыка «Бярэзінскі запаведнік» (1980), серыі талерак «Спорт» і «Беларуская песня» (1980—81), кампазіцыі «Каляды» (1982), «Налібокі» (1993), вазы «Зубр» (1990), «Папараць-кветка» (1995) і інш.

Тв.:

Мастацтва, створанае народам. Мн., 1978 (разам з І.​М.​Паньшынай);

Беларуская кераміка. Мн., 1984.

В.Гаўрылаў. Зубр. 1990.

т. 5, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Глухі Ток (радовішча цагельных глін, Бярэзінскі р-н) 2/530

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вязькуцін 1-ы (в., Бярэзінскі р-н) 2/530 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзевяніца (в., Бярэзінскі р-н) 2/518 (к.), 530 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Журавок (в., Бярэзінскі р-н) 2/518 (к.), 530 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзмітравічы (в., Бярэзінскі р-н) 2/530 (к.), 531; 4/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лагі (в., Бярэзінскі р-н) 2/530 (к.), 531; 6/237

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Міхалёва (в., Бярэзінскі р-н) 2/530 (к.), 531; 7/268

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лешніца (в., Бярэзінскі р-н) 2/530 (к.), 531; 6/345—346

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)