атлёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся. Брыль. [Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт! Бажко. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́знік, ‑а, м.

1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры. Колас.

2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў. «Звязда». // Цыркавы артыст, які выступае на кані.

3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.

4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распу́т 1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.

Распу́т 2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kúrzgefasst

1. a

1) сці́слы, каро́ткі, ко́ратка вы́кладзены (напр., курс)

2) рашу́чы, спра́ўны, бы́стры

2. adv

1) ко́ратка

2) ху́тка, рашу́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ready

[ˈredi]

adj.

1) гато́вы

Dinner is ready — Абе́д гато́вы

2) ахво́чы, зго́дны

3) шпа́ркі, бы́стры, спры́тны

to have a ready wit — быць дасьці́пным

•

- get ready

- make ready

- ready money

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бо́рзды ’быстры, спрытны’. Траўтман (40) лічыў, што бел. слова прадстаўляе прасл. варыянт да bъrzъ ’тс’ і рэканструяваў прасл. bъrzъ (ва ўсіх слав. мовах, акрамя бел.) і bъrzdъ (бел. мова). Гэта апошняе стаіць вельмі блізка да літ. burzdùs, bruzdùs ’рухавы’, што дае магчымасць аднавіць балта-слав. праформу *burzdu‑. Форма bъrzdъ захоўваецца яшчэ ў серб.-харв. брздѝца ’быстрына ў ручая’. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176–177. Форму bъrzъ адлюстроўваюць, напр., рус. бо́рзый, бел. бо́рза, польск. bardzo ’вельмі’, barzy (ст.) ’хуткі’, чэш. brzý, серб.-харв. бр̂з ’хуткі’. Параўн. яшчэ Скок, 1, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ю́ркі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі. Колас. Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, як сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго. Каваль. // Які вырашае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.). — Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць, — растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

réißend

1. adv

1) ху́ткі, бы́стры

2) драпе́жны;

die Wáre fíndet ~en Ábsatz тава́р раскупля́цца нарасхва́т

2. adv наразбо́р, нарасхва́т, вырыва́ючы з рук

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лёт, ‑у, М лёце і на ляту́, м.

Дзеянне паводле дзеясл. лётаць (гл. лятаць у 1 знач.) і ляцець (у 1–5 знач.). Дзеці доўга пазіралі за лётам шэршняў. Рылько. Здаецца, думак быстры лёт выразна кожнаму чуцён — такая ціш. Вялюгін. Варанецкі хапаецца за білы, ловіць лейцы, каб спыніць лёт .. коней. Дуброўскі.

•••

З лёту — з разбегу, хутка рухаючыся. З лёту Верачка абхапіла Барыса, прытулілася да яго грудзей. М. Ткачоў.

Лавіць на ляту гл. лавіць.

На ляту — у час лёту, руху ў паветры. [Талімон:] — Былі зімы, што ад марозу дух займае.., птушка на ляту падае... Кулакоўскі.

Страляць (біць) у лёт гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rasch

1. a

1) ху́ткі

2) жва́вы, уві́шны, бы́стры

3) запа́льчывы, нецярплі́вы

2. adv

1) ху́тка

2) жва́ва;

die Árbeit geht ihm ~ von der Hand рабо́та ў яго спо́рна ла́дзіцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)