Нюрча́цьбурчаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Магчыма, кантактная кантамінацыя бурчаць × літ. niurnė́ti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

żołądkować się

незак. разм. бурчаць, злавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mckern

vi

1) бляя́ць

2) разм. бурча́ць, бурката́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурча́нне ср.

1. рыча́ние, ворча́ние, урча́ние;

2. разг., неодобр. ворча́ние, бурча́ние, брюзжа́ние;

3. бурча́ние, урча́ние;

1-3 см. бурча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

qungeln

vi

1) ныць, бурча́ць

2) прыдзі- ра́цца, чапля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтетьбурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́ркаць, буркава́ць, бурката́ць. Гл. бурча́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́дзіцьбурчаць’ (Я’руш.). Гл. парадзіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)