карае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дробны жук-шкоднік бурага або чорнага колеру, які грызе драўніну і кару дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Медзяні́ца ’лістаблошка, Psylloidea, Psyllinea’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Названа паводле жоўтага або чырвона-бурага колеру цела.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіну́ха, ‑і, ДМ ‑нусе, ж.

Грыб сямейства свінухавых з пласціністай шапкай жоўтага, бурага, лілова-шэрага колеру; свінарка, свінушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырко́н, ‑у, м.

Мінерал жоўтага, чырвонага, аранжавага і бурага колеру з алмазным бляскам; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе і тэхніцы.

[Ням. Zircon, ад перс. zargūn — залацісты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́баль, -я, мн. -і, -яў, м.

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. сабалёвы, -ая, -ае, сабалі́ны, -ая, -ае і со́балевы, -ая, -ае.

Сабалёвая шапка.

Сабаліныя бровы (перан.: густыя, цёмныя, шаўкавістыя; нар.-паэт.). Собалевы след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапяля́чнік, перапе́лічнік ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (віц., гродз., Кіс.). Да перапёлка (гл.). Названа паводле жаўтавата-бурага колеру птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРЫ́ЗЛІ,

млекакормячыя жывёлы сям. мядзведжых атр. драпежных. 2 падвіды бурага мядзведзя. Грызлі мексіканскі (Ursus arctos nelsoni) і грызлі канадскі (U. а. richardsoni). Жывуць у Паўн. Амерыцы. Па памерах драбнейшыя за бурага мядзведзя. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

т. 5, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Неядавітая змяя бурага або шэрага колеру.

2. Зялёная фарба, прыгатаваная з воцатнамеднай солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́драўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑вак; ж.

Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных цёмна-бурага колеру з белымі плямамі, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал бурага, жоўтага ці зеленаватага колеру, які сустракаецца ў выглядзе дробных зярнят ці крышталяў і выкарыстоўваецца для атрымання тытану ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)