Разм. Тое, што і бразгаць; стукацца. Бразгацца ў дзверы. □ [Лях:] — Садзіцеся на той канец, у нос. Тут я сам буду, — і ён пачаў бразгацца каля палка з ланцугом.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак., чым і без дап.
Дробна, часта бразгаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі.Хадкевіч.Недзе ў глыбіні саду бразгатаў ланцугом сабака.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
clang
[klæŋ]1.
n.
ля́скат, бра́згат -у m.
2.
v.
ля́скаць, бра́згаць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пабра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бразгаць некаторы час, бразнуць некалькі разоў. [Кулікоўскі], пабразгаўшы яшчэ хвіліны дзве дзвярыма, пабег уніз да гаспадыні.Галавач.Цурынскі яшчэ раз пабразгаў клямкаю, але за парканам, апроч сабачага брэху, ніякага руху не пачуў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́знуць
1.гл бразгатаць, бразгаць;
2.разм (грукнуць) mit Gepólter fállen lássen*;
3. (кінуць) mit Gepólter hínwerfen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)