БАЭ́ЦЫЙ (Boethius, Boetius) Аніцый Манлій Севярын (каля 480, Рым — 524), рымскі філосаф і дзярж. дзеяч. З арыстакратычнага роду Аніцыяў. Сенатар. Бліжэйшы саноўнік остгоцкага караля Тэадорыха; абвінавачаны ў змове супраць яго, зняволены ў турму і пакараны смерцю. Па сваіх філас. поглядах належаў да александрыйскага кірунку ў неаплатанізме. У гал. творы трактаце «Суцяшэнне філасофіяй» (напісаны ў зняволенні) сцвярджаў, што супакой можна знайсці толькі ў дабрадзейнасці, заклікаў страсці падпарадкоўваць розуму і з даверам ставіцца да вышэйшай Божай волі. На развіццё сярэдневяковай навукі і філасофіі значна паўплывалі яго пераклады (з каментарыямі) на лац. мову лагічных твораў Арыстоцеля. Баэцый лічыцца стваральнікам сярэдневяковай логікі і распрацоўшчыкам лагічнай тэрміналогіі на лац. мове. З яго імем звязана развіццё дыялектыкі як агульнай тэорыі ведаў, якая ўключае пытанне аб рэальнасці таго, што спасцігаецца ў агульных паняццях. Гэтае пытанне ўвайшло ў гісторыю як філас. праблема універсалій. Аўтар трактата «Аб музыцы», перакладаў на лац. мову «Арыфметыкі» Нікамаха, «Пачаткаў» Эўкліда, трактатаў па астралогіі і багаслоўі.
Тв.:
Рус.пер. — «Утешение философией» и другие трактаты. М., 1990.
Літ.:
Уколова В.Н. «Последнний римлянин» Боэций. М., 1987.
2) супрацьтанкавая перашкода ў выглядзе крутога зрэзу ўзгорка (берага ракі), звернутага ў бок тых, хто абараняецца (параўн.эскарп 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл.*perkь, гл. пёрак ’поперак’, да семантыкі параўн. балг.пряк ’прамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь čь (< *perь ’перад’ і *čь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑; параўн. польск.przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч.спрежда (Мат., 9, 17) і драг.упырі́дж, якое, аднак, можна вывесці з прасл. *vъ perdjь ’спераду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел.сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2–3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус.сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш.soumezí, славен.soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв.sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл.*sǫmedʼ‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бли́жесравнит. ст.
1.нареч. бліжэ́й, блі́жай;
подойти́ бли́же падысці́ бліжэ́й;
2.прил.бліжэ́йшы;
их отноше́ния ста́ли бли́же іх адно́сіны ста́лі бліжэ́йшымі (бліжэ́йшыя);
◊
бли́же к де́лу бліжэ́й да спра́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск.дыял.gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав.globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел.аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск.gląbać з балцкіх моў, параўн. літ.globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат.glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск.gląbać, так і ад літ.globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск.дыял.tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш.‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац.ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв.тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг.радоп.тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ.tilpti ’змяшчацца’, дыял.tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат.tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.
Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск.дыял.tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЭ́РУ (Джавахарлал) (14.11.1889, г. Алахабад, Індыя — 27.5.1964),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Юрыст. Сын М.Нэру. Бацька І.Гандзі. Скончыў школу ў Хараў і Кембрыджскі ун-т. Чл.Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК, з 1912). З 1916 актыўны ўдзельнік інд.нац.-вызв. руху. Бліжэйшы паплечнік М.К.Гандзі. Адзін з арганізатараў масавых кампаній грамадз. непадпарадкавання брыт. уладам. За сваю дзейнасць 9 разоў быў арыштаваны брыт. ўладамі, правёў у турмах больш за 10 гадоў. Неаднаразова быў выбраны старшынёй ІНК (1929—30, 1936—37, 1946, 1951—54). Прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Індыі (1947—64). Вял. ўплыў на яго грамадска-паліт. погляды зрабілі сацыяліст. ідэі; быў прыхільнікам пабудовы ў Індыі некапіталіст. грамадства, адначасова стаяў за шматукладнасць у эканоміцы і падтрымку нац. вытворцаў. Удзельнічаў у распрацоўцы 5 гадовых планаў развіцця інд. гаспадаркі. У знешняй палітыцы — адзін з аўтараў пяці прынцыпаў мірнага суіснавання, адзін з заснавальнікаў недалучэння руху і ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955. Шмат зрабіў для стварэння і ўмацавання ў Індыі прадстаўнічай дэмакр. сістэмы, ін-таў інд. федэралізму, ажыццяўлення аграрнай рэформы.
Тв.:
Рус.пер. — Автобиография. М., 1955;
Внешняя политика Индии: Избр. речи и выступления, 1946—1964. М., 1965;
Взгляд на всемирную историю: Письма к дочери из тюрьмы, содержащие свободное изложение истории для юношества. Т. 1—3. М., 1989;
Открытие Индии. Кн. 1—2. М., 1989.
Літ.:
Насенко Ю.П. Джавахарлал Неру и внешняя политика Индии. М., 1975;
Вафа А.Х., Литман А.А. Философские взгляды Джавахарлала Неру. М., 1987;
Мартышин О.В. Политические взгляды Джавахарлала Неру. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
long2[lɒŋ]adv.: long ago даўно́;
not long ago няда́ўна;
it won’t take long гэ́та не зо́йме шмат ча́су;
My holiday is 2 weeks long. У мяне двухтыднёвы адпачынак;
all day/week/year long уве́сь дзень/ты́дзень/год;
before long ху́тка, у ху́ткім ча́се, у бліжэ́йшы час
♦
for (so) long до́ўгі час, даўно́;
Long live..! Няха́й жыве́ …!;
so longinfml да пабачэ́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
балява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
1. Спраўляць баль; удзельнічаць у балі. Пан, аддаўшы загад аканому, ехаў з паняю баляваць у бліжэйшы маёнтак.Чарот.//Разм. Сабраўшыся кампаніяй, выпіваць, весяліцца. Карчма стаяла пры вялікай дарозе. У базарныя дні тут да раніцы балявалі мужыкі з далёкіх вёсак.Асіпенка.
2.Разм. Весці разгульнае жыццё ў папойках. Гаспадары маёнтка тыднямі балявалі ў Варшаве і Брэсце, не думаючы ні пра бядоту тутэйшых сялян, ні пра сваіх парабкаў.«Полымя».
3.перан.Пагард. Чыніць нястрымны разгул, спраўляць перамогу над кім‑н. (пра сілы вайны, рэакцыі). /уперан.ужыв.І здаецца тады, што кружыць, гуляе, балюе на балоце нячыстая сіла.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)