растворы прадуктаў сумяшчэння алеяў і прыродных ці сінт. смол у арган. растваральніках. На алейныя лакі выкарыстоўваюць рафінаваныя і часткова запалімерызаваныя алеі, прыродныя (каніфоль, бурштын і інш.) і сінтэтычныя (фенола-фармальдэгідныя смолы і іх мадыфікацыі) смолы, растваральнікі (уайт-спірыт, сальвент-нафта, бензін, шкіпінар і інш.), дадаюць сікатывы.
У залежнасці ад колькасці алею алейныя лакі падзяляюцца на посныя, сярэднія, тлустыя; атмасфераўстойлівасць іх павялічваецца з павышэннем тлустасці. Алейнымі лакамі пакрываюць металы, драўнінныя пластыкі, прамочваюць абмоткі электраабсталявання, выкарыстоўваюць у грунтоўках, шпаклёўках і эмалевых фарбах. Замяняюцца алкіднымі лакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gas1[gæs]n. (pl.gasesorgasses)
1. газ;
natural gas прыро́дны газ;
tear gas слёзатачы́вы газ;
She turned on/lit the gas. Яна ўключыла/запаліла газ.
2.AmE, infmlбензі́н;
We’re out of gas. У нас скончыўся бензін.
3.infml балбатня́; глу́пства
4.AmE, joc.infml прые́мна праве́дзены час
5.AmE, med. кішэ́чны газ
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АДСТО́ЙНІК,
1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.
2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1.гл. калона.
2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме падоўжанага цыліндра, звязанага з цэнтральным рэзервуарам, з якіх адпускаецца бензін, газ, вада і інш.
Бензінавая к.
Газавая к.
3. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.
К. лічбаў.
К. газетнага тэксту.
|| прым.кало́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Калонкавае свідраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.
П. вяроўку.
3. Спаліць усё, многае.
П. усе дровы.
4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).
П. бензін.
5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).
П. руду.
|| незак.перапа́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.перапа́льванне, -я, н.іперапа́л, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫСІМІЛЯ́ЦЫЯў мовазнаўстве,
распадабненне ў межах аднаго слова або словазлучэння аднаго з двух артыкуляцыйна блізкіх ці аднолькавых гукаў іншым, менш падобным. Узнікае паміж гукамі аднаго тыпу — галоснымі (вакальная Д.) ці зычнымі (кансанантычная Д.)і звычайна скіравана на аблягчэнне вымаўлення. Бывае Д. сумежных гукаў (кантактная Д., напр., «трахтар» з «трактар») і гукаў, раздзеленых інш. гукамі (дыстактная Д., напр., «більзін» з «бензін»), Адрозніваецца Д. прагрэсіўная (змяненне гука пад уплывам папярэдняга: «пролубка» з «прорубка») і рэгрэсіўная (змяненне гука пад уплывам наступнага: «канбайн» з «камбайн»). Пашырана Д. ў гаворках, прастамоўі, дзіцячым маўленні, сустракаецца ў літ. мове, дзе асобныя яе формы замацаваліся як нарматыўныя: «калідор» з «карыдор» і г.д. Д. процілеглая асіміляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уздзе́янне, ‑я, н.
Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя.Хадкевіч.Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гару́чы1, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.
2.узнач.наз.гару́чае, ‑ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).
гару́чы2, ‑ая, ‑ае.
Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прапусціць праз фільтр. Прафілыраваць бензін. Прафільтраваць спірт.
2.перан.Разм. Праверыць, разгледзець. Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх...Барадулін.
3. і без дап. Фільтраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́нцавы1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сланцу 1. Сланцавыя пароды.// Які атрымліваецца з сланцу. Сланцавы бензін. Сланцавы пакост.// Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі і выкарыстання сланцу. Сланцавая прамысловасць. Сланцавыя шахты.
сла́нцавы2, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца сланцам 2. Сланцавы лён. Сланцавыя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)