Травяністая расліна сямейства казяльцовых з сіне-фіялетавымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Вясна прыходзіць, у бары Пралескі скрозь цвітуць.Непачаловіч.Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ А́ЛЬПЫ (Australian Alps),
горы на ПдУ Аўстраліі, найб. высокая і расчлянёная частка Вял. Водападзельнага хрыбта. Даўж. каля 450 км, шыр. да 150 км. Пераважная выш. 1700—2000 м, найб. — 2230 м, г. Касцюшкі (самая вял. вяршыня Аўстраліі). Аўстралійскія альпы — высока ўзняты горставы масіў, разбіты разломамі на асобныя хрыбты-блокі (Гурак, Манара, Муніёнг, Барыіінш.) са слядамі чацвярцічнага зледзянення (марэны, кары, цыркі і невял. лядовыя азёры). Складзены з палеазойскіх кварцытаў, сланцаў і вапнякоў, пранізаных гранітнымі інтрузіямі. Радовішчы бурага і каменнага вугалю. З паўн.-зах. схілаў пачынаецца гал. рака Аўстраліі Мурэй і яе прыток Дарлінг. Да выш. 1200 м — эўкаліптавыя лясы, вышэй — зараснікі верасоў, участкі злакавых лугоў і камяністых россыпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́рас, ‑у; мн. верасы, ‑оў; м.
Нізкая вечназялёная кустовая расліна сямейства верасовых з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі. Звініць наліўная пагода, Цвітуць верасы ў бары.Панчанка.У пяшчотным блакітным бляску дрымота дымілася лістота бяроз, паравалі ў расе пышныя грывы верасу.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бор1, ‑у, М у бары; мн.бары, ‑оў; м.
Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі.Купала.Бягу думкай у край далёкі, У лес цёмны, у бор высокі.Цётка.
•••
Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор.
бор2, ‑у, м.
Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай гаспадарцы.
[Ад лац. borax.]
бор3, ‑а, м.
Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе.
[Ад ням. Bohrer — свердзел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРО́НЕЖСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
біясферны запаведнік у Расіі, на мяжы Варонежскай і Ліпецкай абл., у цэнтр.ч.Усх.-Еўрап. раўніны на водападзеле р. Варонеж і Усмань. За 40 км на Пн ад Варонежа. Засн. ў 1927 для аховы і аднаўлення колькасці рачнога бабра. З 1984 біясферны запаведнік. Пл. 31 053 га, у т. л. 28 481 га пад лесам, 535 га займаюць лугі і 121 га — вадаёмы. У запаведніку, размешчаным у паўн.ч. Усманскага бору, зберагаюцца астраўныя барыі дубровы лесастэпавай зоны, якія маюць водаахоўнае значэнне. У фауне звычайныя бабёр, высакародны алень, дзік, казуля, з рэдкіх відаў — хахуля, сярод птушак — шэры журавель, няясыць іінш. Доследны гадавальнік па вывучэнні і развядзенні бабра.
Літ.:
Заповедники СССР: Заповедники Европейской части РСФСР. Ч. 2. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай.Якімовіч.Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі.Гамолка.
•••
Дняваць і начавацьгл. дняваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Нас, нарэшце, узялі з сабой. Але папярэдзілі: — Глядзіце ж, не пагубляйцеся ў бары...Грамовіч.Аказваецца, не ўсё тое, што ведалі хлопцы з пятага класа, пагублялася ў час бадзяння па рынках і чыгуначных станцыях.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’янкі́, ‑ая, ‑ое.
Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны, ап’яняльны. Водар маленькіх аранжава-сініх суквеццяў.. быў змешаны з п’янкім пахам палыну, але пах гэты ўзнікаў на кароткае імгненне і зноў прападаў, адкінуты парывам ветру.Савіцкі.У бары — п’янкая духмянасць, прахалода, сонца на закіданым ігліцай доле — рэдкімі светлымі лапікамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РА́ДАСТАЎСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Створаны ў 1978 з мэтай аховы прыродных запасаў лек. раслін і арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі лек. сыравіны. Пл. 6857 га.
Большая ч. заказніка — забалочаны лясны масіў; уздоўж воз. Белае пясчаныя і супясчаныя бугры і грады. Лясы займаюць 82% (пераважаюць хвойнікі). Хваёвыя бары на вяршынях бугроў, па схілах — з дамешкамі асіны, дуба, вольхі. Бярэзнікі (24%) і чорнаалешнікі (19%) з дамешкамі асіны, дуба, граба, ясеня. Дубровы (1,4%) з відамі раслін, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі: венерын чаравічак сапраўдны, смярдзюх звычайны, зубніца клубняносная, касач сібірскі, лілея кучаравая, пылкагалоўнік чырвоны. З лек. раслін распаўсюджаны буквіца, валяр’ян, жывакост і купена лекавыя, багун, лотаць, шабельнік і ўвярэднік балотныя, святаяннікі плямісты і прадзіраўлены, ландыш майскі, талакнянка, крушына ломкая іінш.; чарнічнікі займаюць 19% тэр., журавіннікі — 3%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́ТНЫЯ АЗЁРЫ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння на тэр. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Створаны ў 1972 для аховы унікальнага і надзвычай маляўнічага ўзгорыста-азёрнага прыроднага комплексу ў Беларускім Паазер’і. Пл. 1,5 тыс.га (1996).
Рэльеф — складаная сістэма озавых градаў і камавых узгоркаў, якія перамяжоўваюцца запоўненымі вадой глыбокімі ўпадзінамі. На тэр. заказніка Балдуцкая група азёраў, адметных глыбокімі катлавінамі і чыстай вадой. Лясы паўд.-таежныя хваёвыя і яловыя, пераважаюць барыі ельнікі-зеленамошнікі кіслічнага, чарнічнага, бруснічнага, верасовага, арляковага тыпаў. На вяршынях вял. узгоркаў трапляюцца лішайнікавыя хвойнікі, у падлеску — ядловец і бружмель. На невял. участках растуць бяроза павіслая, асіна, дуб, вяз. У флоры заказніка 538 відаў вышэйшых раслін, у т. л. каля 40 рэдкіх ахоўных відаў, адзінае на Беларусі месца, дзе растуць меч-трава звычайная, цюльпан лясны і чарнакорань голы.
Азёры Глубелька (злева), Глубля ў заказніку Блакітныя азёры.