Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян.Самуйлёнак.Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры.Крапіва.
[Фр. liane.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.
1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка.Сабаленка.
2.перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услу́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які ахвотна робіць паслугі каму‑н., гатовы ўслужыць. Проста не верылася, што гэты калючы чалавек мог быць услужлівы і пакорны.Бажко./ Пра памяць, уяўленне і пад. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
liebst
1.
a (superlад lieb) найле́пшы, найміле́йшы
2.
adv (superlад gern)
am ~en — найбо́льш ахво́тна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пры́скакам, пры́скыкам, прі́скъкъм, прі́кыкымі ’рабіць час ад часу, урыўкамі’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч., Мат. Маг., Стан.; кругл., лёзн., горк., клім., ЛА, 5), пры́скыкым ’паспешна, спяшаючыся; асобнымі хвілінамі’ (Бяльк.), прыска́кам, прыско́кам, прыско́кым ’прыхваткамі, урыўкамі’ (міёр., брасл., ігн., паст., сен., талач., Сл. ПЗБ, Жыв. НС; ЛА, 5). Укр.при́скаком ’урыўкамі, прыхваткамі’, рус.смал.при́ско́ком ’час ад часу, калі-нікалі’. Да прыскакаць < скакаць. Першапачаткова Тв. скл. ад прыскок. Параўн. наскокам.
Прыска́кам ’падскокваючы’; перан. ’ахвотна’ (даўг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пае́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Выезд куды‑н. на некаторы час; кароткае падарожжа. Паездка за мяжу. □ Конь стары, слабенькі. Але шаўцу для паездак па вёсках, дзе ён скупляе і аўчыны, лепшага і не трэба.Жычка.Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры.Колас.[Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу.Бядуля.// Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зняславіць каго‑н. чым‑н.; паставіць у няёмкае становішча. [Бародка:] — Званне настаўніка — святое званне... І калі запляміць яго, скампраметаваць — не будзе вам павагі ні ад вучняў, ні ад бацькоў.Шамякін.[Настаўніца:] — Ахвотна запішу адрасы і нават дам запіску. Спадзяюся, што ніхто мяне не скампраметце?Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядо́ўнік, ‑а, м.
Той, хто прытрымліваецца чыіх‑н. поглядаў, якога‑н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; той, хто бярэ прыклад з каго‑н. Паслядоўнікі Аляксея Стаханава. □ Апавяданні Я. Коласа і яго паслядоўнікаў прасякнуты пафасам узвелічэння чалавека працы.Пшыркоў.У Сярмяжкі безліч паслядоўнікаў, свой багаты вопыт ён ахвотна перадае другім.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́дны, ‑ая, ‑ае.
Прымальны, падыходзячы; выгадны. Купіць па сходнай цане. □ Гаспадар, талковы і ветлівы дзядзька, ахвотна даў нам за сходную плату маторнай лодкі, паслаў з намі хлопца, загарэлага дзевяцікласніка.Брыль.Тут стаяла гамонка больш вясёлая, бо ў кірмашовыя дні, пасля сходнага продажу якога свінчаці, на возе мужчыны збіраліся каля пляшкі гарэлкі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)