афіцыйна прыняты парадак урачыстых прыёмаў, шэсцяў і інш. (напр. ц адкрыцця алімпіяды).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разра́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Група, катэгорыя асоб, прадметаў або з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прыкмет.
Р. раслін.
2. Ступень, афіцыйна зацверджаны ўзровень кваліфікацыі ў прафесіі, спорце.
Токар сёмага разраду.
3. У матэматыцы: месца, якое займае лічба пры пісьмовым абазначэнні ліку.
Лічба другога разраду.
|| прым.разра́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
госць, -я, мн. -і, гасце́й, м.
1. Той, хто наведвае каго-н.
Ехаць у госці.
Г. не дзьміся, еш, што ў місе (прыказка).
2. Асоба, афіцыйна запрошаная прысутнічаць на сходзе, пасяджэнні і пад.
Месцы для гасцей.
|| ж.го́сця, -і, мн. -і, -ей і -яў.
|| прым.гасцявы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
Г. білет на канферэнцыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗАРУ́ЧЫНЫ,
у беларусаў традыцыйны абрад падрыхтоўчага этапу вяселля, на якім канчаткова замацоўвалася згода сваякоў на шлюб маладых. Адбываліся праз тыдзень пасля запоін, калі нявеста і яе бацькі афіцыйна давалі згоду на шлюб. На З. дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля, колькасць гасцей і г.д.). Жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі, а іх рукі звязвалі ручніком; падарункамі абменьваліся і іх бацькі, якія пасля ўдзельнічалі ў сумесным пачастунку, што замацоўваў заключаны дагавор. Вяселле з гэтага часу абвяшчалася афіцыйна, а жаніха і нявесту называлі малады і маладая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нія́каватасць, ‑і, ж.
Разм. Стан, пачуццё няёмкасці, сарамлівасці. Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз і Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара.Шамякін.Таццяна сумелася, адчула ніякаватасць.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашэ́нне, ‑я, н.
Уст.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прасіць (у 1, 2 знач.).
2. Пісьмовае хадайніцтва аб чым‑н. па афіцыйна ўстаноўленай форме. Падаць прашэнне. □ Назаўтра напісаў Лабановіч прашэнне аб перамяшчэнні і стаў збірацца ў дарогу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)