рака на У Бразіліі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна 87 тыс.км². Вытокі на Пдхр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычныак. каля г. Рэжэнсія, утварае балоцістую дэльту. У сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1,1 тыс.м³/с. Суднаходная ад г. Айморэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРГА́Нзвычайны,
або атлантычны (Belone belone), рыба сям. сарганавых атр. сарганападобных. Трапляецца ў Чорным і Балтыйскім морах.
Даўж. да 90 см, маса 300—400 г. Цела доўгае, тонкае, сківіцы выцягнутыя, звычайна з клыкападобнымі зубамі. Нераст у прыбярэжнай зоне, сярэдняя пладавітасць каля 15 тыс. ікрынак. Ікрынкі прымацоўваюцца да водарасцей. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект мясц. промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАСЦЬ ЗЯМЛІ́,
схільнасць Зямлі або асобных яе тэрыторый да землетрасенняў. Характарызуецца інтэнсіўнасцю землетрасенняў, тэрытарыяльным размеркаваннем іх эпіцэнтраў і інш.Найб. сейсмічныя Ціхаакіянскі, Міжземнаморскі, Сярэдзінна-Атлантычны, Усходнеафрыканскі паясы (гл. адпаведныя арг. і карту). Паводле сукупнасці даных аб С.з. праводзіцца сейсмічнае раянаваннетэр., ствараюцца сейсмічныя карты. Вывучае сейсмалогія. Гл. таксама Сейсмічная разведка, Сейсмічная шкала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭКІТЫНЬЁНЬЯ (Jequitinhonha),
рака на У Бразіліі. Даўж. 1030 км, пл.бас. каля 73 тыс.км². Пачынаецца на хр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў Атлантычныак. Жыўленне дажджавое. Летнія паводкі са снеж. да сакавіка. Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 100 км. На Ж. — г. Жэкітыньёнья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НЗА, Куанза (Kwanza, Cuanza),
рака ў Анголе. Даўж. 960 км, пл.бас. 147,7 тыс.км². Пачынаецца на пласкагор’і Біе, цячэ ў глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады, ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычныак. на Пд ад г. Луанда. Сярэдні гадавы расход вады 950 м³/с. Суднаходная на 258 км ад вусця. У сярэднім цячэнні ГЭС Камбамбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЧЭ́ННЕ МЫ́СА ГОРН,
халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім акіяне, у раёне Дрэйка праліва, каля зах. і паўд.зах. берагоў архіпелага Вогненная Зямля, частка Заходніх Вятроў цячэння. Накіравана з 3 на У з Ціхага ак. ў Атлантычны акіян. Т-ра вады 0—5 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход вады каля 150 млн.м³/с. Летам нясе айсбергі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА, Уэд-Дра,
рака на ПнЗ Афрыкі, у Марока. Даўж. каля 1150 км, пл.бас. 15,1 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схіле Высокага Атласа вытокамі Дадэ і Іміні, цячэ па зах. ускраіне Сахары. Упадае ў Атлантычныак. толькі ў час паводкі, калі растаюць снягі ў гарах. Пастаяннае цячэнне ў гарах (каля 200 км), ніжэй воды ракі выкарыстоўваюцца на арашэнне. Даліна Д. густа населена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНТЭ́ЙН (Corantijn),
рака на ПнПаўд. Амерыкі. Амаль на ўсім працягу з’яўляецца мяжой паміж Гаянай і Сурынамам. Даўж. каля 700 км, пл.бас. 56 тыс.км². Вытокі на У Гвіянскага пласкагор’я, цячэ па яго паўд. схіле і Гвіянскай нізіне. Упадае ў Атлантычныак., утварае эстуарый. Парожыстая, за выключэннем ніжняга цячэння. Сярэдні гадавы расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная да г. Орыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЕ́НЕ (Cunene, Kunene),
рака ў Паўд. Афрыцы, у Анголе, часткова на мяжы э Намібіяй. Даўж. 945 км, пл. басейна больш за 100 тыс.км². Вытокі на пласкагор’і Біе. У вярхоўі цячэ ў скалістых цяснінах, утварае парогі і вадаспады, сярэдняе цячэнне — у шырокай даліне, у ніжнім — шэраг парогаў і вадаспадаў. Упадае ў Атлантычныак. У сухі сезон месцамі перасыхае. ГЭС. На асобных участках суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСЕКІ́БА (Essequibo),
рака ў Гаяне. Даўж. 970 км, пл.бас. каля 155 тыс.км². Вытокі ў гарах Гвіянскага пласкагор’я, упадае ў Атлантычныак., утварае эстуарый шыр. да 25 км. Мнагаводная, сярэдні расход вады каля 3 тыс.м³/с. Шматлікія парогі, на левым прытоку Патара — вадаспады Каетур (выш. 225 м), Рарайма (выш. 457 м) і інш. Суднаходная ў эстуарыі ад г. Бартыка.