Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сто́чкі1 ‘вяршкі’ (Байк. і Некр.), ‘астаткі, рэшткі’ (Сцяшк. Сл., Федар. 4). Да цячы < *tekti з чаргаваннем е/о, г. зн. ‘тое, што сцякло’.
Сто́чкі2 ‘месца злучэння дзвюх частак чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да сточваць, тачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́чышча, ‑а, н.
Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы.Васілевіч.Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў.Мележ.Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факто́рыя, ‑і, ж.
1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах. Засталіся руіны рымскіх крэпасцей і грэчаскіх факторый, астаткі старадаўніх паселішчаў.Самуйлёнак.
2. Пункт, які займаецца закупам прадметаў промыслу і гандлем у аддаленых прамысловых раёнах. Факторыя — гэта вялікі магазін, куды паляўнічыя прывозяць пушніну і дзе атрымліваюць за яе розныя тавары і грошы.Бяганская.
[Англ. factory.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гаварэ́ціран. ’гаварун’ (Сцяшк.). Беларускі архаізм (у рус. і ўкр. мовах няма). У аснове ўтварэння ляжыць прасл. мадэль *govorьcь (утварэнне суф. *‑ьcь ад *govoriti). Астаткі гэтай фармацыі сустракаюцца ў некаторых слав. мовах. Параўн. ст.-чэш. прозвішча Hovořec (Гебаўэр, Sl. stč., 1, 479), славен.govórec ’той, хто гаворыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адо́нак ’зроблены з колікаў, палак і галля насціл, на якім складаецца (кідаецца) сена ў стог’ (Янк. Мат., Бір. дыс., ДАБМ, Шат.), ’астаткі збожжавай або сеннай сцірты’ (Нас.), адзёнак ’стог сена’ (Янк. I, ДАБМ, Некр.), адзёлак ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ), адонішча падножка’ (Арх. Бяльк.) да дно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атру́скі ’астаткі сена, зярнят, мукі’ (БРС, Нас., Касп.). Славай, otrusky ’тс’. Утворана з суфіксам ‑к‑ (фіксуецца ў мн. л.) ад дзеяслова атрусаць, атрусіць (Нас.), які суадносіцца з ст.-рус.отрясати і мае прэфікс о‑ і корань трус/тряс/трях (гл. трахаць, трусіць, Нас.). Параўн. апалаць — апалкі, ападаць — ападкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасле́дак, ‑дка, м.
Разм.
1. Самае меншае па ўзросту, апошняе дзіця ў сям’і.
2.толькімн. (пасле́дкі, ‑аў). Рэшткі, астаткі чаго‑н. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, поп абірае, Воласць з нас цягне паследкі.Купала.//перан.Зневаж. Падонкі. [Барушка:] — Ведаем мы такіх абаронцаў народных, і самі з вусамі... Паследкі сабачыя!..Карпаў.
•••
На (самы) паследак — у апошнюю чаргу; на самы канец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЭНАЗІНФО́СФАРНЫЯ КІСЛО́ТЫ, адэназінфасфаты,
складаныя арган. злучэнні (нуклеатыды), 51-фосфарныя эфіры адэназіну. Маюць у сабе адэнін, рыбозу і 1 (адэназінмонафосфарная — адэнілавая к-та, АМФ; вядома таксама яе цыклічная форма, гл. ў арт.Цыклічныя нуклеатыды), 2 (адэназіндыфосфарная к-та, АДФ) ці 3 (адэназінтрыфосфарная кіслата; АТФ) астаткі фосфарнай к-ты. Знаходзяцца ў клетках усіх жывёльных і раслінных арганізмаў у сумарнай канцэнтрацыі 2—15 мМ (каля 87% усяго фонду свабодных нуклеатыдаў). Утвараюць адэнілавую сістэму, якой належыць адно з цэнтр. месцаў у абмене рэчываў і энергіі, пры гэтым пара АДФ/АТФ служыць асн. звяном перадачы энергіі ў клетках: пры пераносе фасфарыльных груп на АМФ, АДФ энергія ў арганізме акумулюецца, пры адшчапленні — вылучаецца.
Адэназінмонафасфат існуе ў свабоднай форме, уваходзіць у састаў РНК, многіх ферментаў, якія ўдзельнічаюць у пераносе вадароду і астаткаў фосфарнай к-ты. Знойдзены ў эрытрацытах крыві, мышцах, а таксама ў дражджах. Адэназіндыфасфат — прамежкавае злучэнне ў рэакцыях, якія звязаны з утварэннем і распадам АТФ, выконвае самастойную ролю ў рэгуляцыі працэсу «дыхання» мітахондрый. У жывых клетках знаходзіцца пераважна ў комплексе з іонамі Mg2+. АДФ-глюкоза ўдзельнічае ў сінтэзе крухмалу. Штучныя прэпараты адэназінфосфарнай кіслаты — іголкападобныя крышталі (АМФ, АТФ) або парашок (АДФ). Растворы дынатрыевай і монакальцыевай соляў АТФ выкарыстоўваюцца для ін’екцый пры мышачнай дыстрафіі, спазме сардэчных і перыферычных сасудаў. Проціпаказаны пры свежых інфарктах міякарду і запаленчых хваробах лёгкіх.
Літ.:
Калинин Ф.Л., Лобов В.П., Жидков В.А. Справочник по биохимии. Киев, 1971;