відазмененая палавая асобіна калоніі марскіх гідроідаў, якая ўяўляе сабой мяшок, напоўнены палавымі клеткамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мута́нт
(лац. mutans, -ntis = які змяняе)
1) асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі 1;
2) перан. чалавек, які жыве па скажоных маральных прынцыпах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Саме́ц ’асобіна мужчынскага полу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дрэва, якое не дае насення’ (Сл. ПЗБ), ’часць сеці, якая непасрэдна прымыкае да «маткі»’ (Маш.), само́к ’самец’ (ТС), самчу́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус.саме́ц, укр.саме́ць, польск.samiec, samczek, чэш., славац.samec, серб.-харв.са́мац ’адзінокі чалавек’, славен.sámec ’адзінокі чалавек’, ’самец’. Прасл.*samьcь, дэрыват ад *samъ ’сам’. Махэк₂, 537 семантыку назвы тлумачыць тым, што самцы жылі адны, не ўдзельнічаючы ў выхаванні патомства. Форма само́к утворана як паралель м. р. да наз. ж. р. самка, гл. Гл. яшчэ Борысь, 538.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гідрамеду́за
(ад гідра- + медуза)
1) медузоідная асобіна некаторых кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных;
2) паўзун сям. змеяшыйных чарапах, пашыраны ў прэсных вадаёмах Паўд. Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РУЧА́ЙНІКІ, валасакрылыя (Trichoptera),
атрад насякомых. 2 падатр., 13—16 сям. (па інш. класіфікацыях да 30), больш за 5,5 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі Р. — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найб. трапляюцца Р.: вялікі (Phryganea grandis), сеткаваты (Oligostomis reticulata) і інш. віды з родаў лімнафілюс (Limnophilus), маланна (Molanna), стэнафілакс (Stenophilax) і інш.; водныя лічынкі Р. наз.шыцікамі.
Даўж. да 3 см. Цела бурае ці шэрае. 2 пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца. Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць 3 пары ног. У большасці відаў Р. растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, ч. раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спец. залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя. Лічынкі і кукалкі Р. — корм для рыб.
Ручайнікі: 1 — сеткаваты; 2 — вялікі (лічынка ў «хатцы»); 3 — вялікі (дарослая асобіна); 4 (а, б, в, г) — «хаткі» лічынак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гематазо́і
(ад гемата- + гр. zoon = асобіна)
аднаклетачныя арганізмы, якія паразітуюць у крыві пазваночных жывёл і чалавека і выклікаюць інфекцыйныя захворванні (малярыю, піраплазму і інш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
specimen
[ˈspesəmɪn]
n.
1) экзэмпля́р -а́m., пры́клад -у m., асо́бінаf.
2) тып -а m.
What a specimen! — Што за тып! Ну й тып!
queer specimen — дзіва́к -а́m.
3) ана́ліз -у m., про́ба f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
педага́мія
(ад гр. pais, -idos = дзіця + -гамія)
палавы працэс у караняножак, пры якім адна асобіна дзеліцца на дзве часткі і даччыныя клеткі зноў зліваюцца, утвараючы зіготу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
са́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Асобіна жаночага полу. Забаронена паляванне на самак, якія маюць маладняк.«Звязда».І вось на бліжэйшай алешыне пеў усё мацней, крычаў сваёй песняй дрозд, і да тых часоў, пакуль да яго не падляцела самка.Нікановіч.Нарадзіўшы звычайна адно дзіця ў маі ці чэрвені месяцы, самка аленя хавае яго дзе-небудзь у патаемныя, зацішным кутку, у высокай траве ці хмызняку.В. Вольскі.
2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын. Смяялася Хіжаю самкай Кармен І сачыліся вусны, як вішні.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗМНАЖЭ́ННЕ,
характэрная для ўсіх жывых арганізмаў уласцівасць узнаўлення сабе падобных, якая забяспечвае бесперапыннасць і пераемнасць жыцця. Адрозніваюць 3 асн. формы: бясполае размнажэнне (у прасцейшых — дзяленне папалам, шызаганія, у вышэйшых раслін — з дапамогай спор), вегетатыўнае размнажэнне (у шматклетачных арганізмаў шляхам адасаблення ч. цела і аднаўлення іх ад цэлага індывідуума, пачкаванне) і палавое размнажэнне (двухполае, г.зн. у выніку апладнення, і аднаполае нявіннае — партэнагенез). З-за адсутнасці палавога працэсу бясполае і вегетатыўнае Р. часта мае агульную назву — бясполае Р., хаця прырода і паходжанне іх неаднолькавыя: пры бясполым Р. асобіна развіваецца з адной клеткі, не дыферэнцыраванай паводле полу, а пры вегетатыўным — новай асобіне даюць пачатак шматклетачныя зачаткі рознага паходжання. Палавому Р. шматклетачных папярэднічае ўтварэнне гамет (шляхам меёзу), якія зліваюцца пры апладненні ў зіготу, і спадчынная інфармацыя, што знаходзіцца ў ДНК храмасом, аб’ядноўваецца. На працягу жыцця Р. бывае аднаразовае (такія арганізмы наз. монацыклічнымі і звычайна прыносяць шматлікае патомства) і шматразовае (поліцыклічныя арганізмы менш пладавітыя). Для жыццёвага цыкла многіх відаў жывёл характэрна чаргаванне розных форм Р., якое спалучаецца з чаргаваннем марфалагічна розных пакаленняў: палавое і бясполае, двухполае і партэнагенез, двухполае і вегетатыўнае. Чаргаванне палавога (гаметафіт) і бясполага (спарафіт) пакаленняў бывае і ў раслін. На інтэнсіўнасць Р. ўплываюць умовы навакольнага асяроддзя — т-ра, даўж. светлавога дня, ежа і інш. У вышэйшых жывёл дзейнасць органаў Р. знаходзіцца пад кантролем нерв. сістэмы і эндакрынных залоз.