чалавек, які думае пра асабісты поспех, жадае стварыць сабе кар’еру, не зважаючы на інтарэсы іншых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кар’еры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, які імкнецца зрабіць кар’еру і клапоціцца толькі пра асабісты поспех, не лічачыся з грамадскімі інтарэсамі. Суіснаваць я адмаўляюся З падлюгамі і кар’ерыстамі.Панчанка.У нашым грамадстве няма месца кар’ерыстам і несумленным людзям.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЖЭ́СКІ (Вітольд Часлававіч) (25.11.1913, с. Рутанка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1984),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і аховы здароўя. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1936 працаваў у Расіі, у 1961—82 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па гісторыі земскай хірургіі.
Тв.:
Земская хирургия // Клинич. хирургия. 1963. № 12;
Роль губернских земских больниц в организации медицинской помощи населению // Сов. здравоохранение. 1968. № 1.
Літ.:
Плешавеня А. Асабісты фонд // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хуліга́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Схільны да хуліганства. У яго ёсць свая кампанія з хлопцаў, сярод якіх — і асабісты непрыяцель Мішы з свайго ж двара, шасцікласнік-другагоднік Паўка, хлапец зухаваты, хуліганісты, задзірлівы.Хадкевіч.
2. Такі, як у хулігана. Хуліганісты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
subjective
[səbˈdʒektɪv]
adj.
1) суб’екты́ўны
2) асабі́сты, прыва́тны (ду́мка, пагля́д)
3) дзе́йнікавы
subjective case — назо́ўны склон
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КО́ШАЛЬ (Антаніна Уладзіміраўна) (н. 20.11.1954, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1990). Засл. трэнер Беларусі (1978). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіёнка VI летняй Спартакіяды народаў СССР у камандным першынстве (1975), бронз. прызёр V летняй Спартакіяды народаў СССР у шматбор’і (асабісты залік; 1971). З 1978 на трэнерскай рабоце. З 1992 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы, з 1997 чл. выканкома Нац.алімп.к-та Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЭШ ((Nash) Джон) (1752, Лондан — 13.5.1835),
англійскі архітэктар. Працаваў у Лондане, у 1783—96 — ва Уэльсе, у 1796—1806 — у Ірландыі і Шатландыі. З 1811 асабісты архітэктар рэгента (пазней Георг IV), з 1813 гал. наглядчык будынкаў. Будаваў загарадныя і сядзібныя дамы ў духу рамантызму, у лонданскіх ансамблях прытрымліваўся прынцыпаў класіцызму. Сярод твораў: забудова раёнаў Парк-Крэсент (1812—22), Оксфард-сёркус, Рыджэнт-стрыт (абодва 1812—30), Рыджэнтс-парк (1821—30), Бакінгемскі палац (1825—30) у Лондане; палац рэгента «Павільён» у Брайтане (1815—21, псеўдаінд. стыль) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабістыпрац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб вытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл. таксама Калгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трынаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узростам у трынаццаць год. Трынаццацігадовы хлопчык. □ У 1911 годзе адкрыта аб адной толькі К. Буйло, трынаццацігадовай тады паэтэсе, Багдановіч сказаў, што яна «абяцае развіцца ў праўдзіва асабісты талент».Лойка.
2. Працягласцю ў трынаццаць год. Трынаццацігадовы перапынак у рабоце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
intymny
intymn|y
інтымны; прыватны; асабісты;
rozmowy ~e — інтымныя (прыватныя) размовы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)