афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэй паручніка і ніжэй капітана ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карвала́нт
(фр. corps volant = лятучы корпус)
гіст. рухомае вайсковае злучэнне з конніцы, пяхоты, якая перавозілася на конях, і лёгкай артылерыі для нападу на варожыя тылы і камунікацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канаво́д1, ‑а, М ‑дзе, м.
Радавы, які наглядае за коньмі (у кавалерыі, коннай артылерыі). Абавязкі канавода. Пакінуць коней на канавода.
канаво́д2, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм.неадабр. Завадатар, важак у якой‑н. справе. [Наручнікі] знімуць тады, калі Саўка пакажа .., дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў.Колас.[Сымон Мігай] звычайна быў і завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкі.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!»Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
barrage
[bəˈrɑ:ʒ]1.
n., esp.Brit., Milit.
1) бара́ж -у́m., сканцэнтрава́ны абстрэ́л, канана́да f.
2) [ˈbɑ:rɪdʒ] гаць f. (у рацэ́)
2.
v.t.
баражы́раваць, абстрэ́льваць з артыле́рыі
3.
v.i.
быць пад артылеры́йскім агнём
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРМА́ТА,
1) старажытная назва артыл. гарматы, якая з’явілася на Русі ў 2-й пал. 14 ст. 2) Назва на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення.
3) Назва артылерыібел. гарадоў і замкаў у 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дывізіён
(фр. division, ад лац. divisio = дзяленне)
1) асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне ў ракетных войсках і артылерыі сучасных армій (уключае 2—4 батарэі);
2) злучэнне аднатыпных караблёў ніжэйшых рангаў (напр. д. мінаносцаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАСТЭ́Я
(польск. basteja),
земляны насып або 2-яруснае мураванае збудаванне, паўкруглае ці падковападобнае ў плане; элемент абарончага сярэдневяковага ўмацавання. Выступала за лінію сцен крэпасці і фланкіравала агнём падыходы да іх. Пераходная форма ад вежы да бастыёна. Бастэі існавалі ў канцы 15—16 ст. і прызначаліся для размяшчэння артылерыі. На Беларусі вядомы ў Мядзельскім і Геранёнскім (Іўеўскі р-н) замках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН Анатоль Мікалаевіч
(20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам.Нач.Цэнтр. штаба войск ППАСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСО́ЛЬ
(франц. boussole),
геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных вуглоў паміж магнітным мерыдыянам і напрамкам на які-н. прадмет. Асн. часткі бусоля — магнітная вярчальная стрэлка, кольца з градуснымі дзяленнямі, дыёптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Выкарыстоўваюць пры правядзенні тапаграфічных і геадэзічных работ, таксама ў артылерыі (артыл. бусоль) для кіравання агнём, цэлеўказання і інш., пры правядзенні маркшэйдэрскіх здымак, арыенціроўцы горных вырабатак.