1.(лемех) с.-х. ляме́ш, род. лемяша́м.; (сошник) наро́г, -га м.;
2.(плугарь)ара́ты, -тага м., плуга́р, -ра́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рале́йнік ’земляроб’ (Варл.), ’араты’, лаянк. ’нявыхаваны’ (Нас.). Вытворнае ад ралейны (гл.) ’што мае адносіны да раллі’ пры дапамозе суф. ‑ік як назва паводле прафесіі (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 104). Зневажальнае значэнне развіваецца з уяўлення пра малую адукаванасць сельскага насельніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́льнік ’земляроб’ (Нас., Сцяц., Байк. і Некр.), ’араты’ (астрав., баран., лід., шальч., ігн., Сл. ПЗБ; астрав., гродз., баран., іўеў., ЛА, 3). З польск.rolnik (Мацкевіч, Сл. ПЗБ). Сюды ж ро́льніцтва і ральні́цтва ’земляробства’, ро́льнічы ’земляробчы’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. ральнік, гл.
літоўскі графік. Нар.маст. Літвы (1960). Нар.маст.СССР (1965). Правадз.чл.АМСССР (1975). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1933). З 1944 выкладаў у Маст. ін-це Літвы (Вільнюс; з 1957 праф.). Майстар дрэварыту. Сцвярджаў нац. традыцыі ў сучаснай графіцы, творча пераасэнсоўваў нар. лубок. Творам уласцівы напружанасць танальных суадносін, экспрэсіўнасць штрыха: «Араты», «На працу» (абодва 1933), «Пастушкі з Дубісы» (1941), «Касцёл бернардзінцаў» (1944), «Вуліца Віта» (1946), цыкл паводле нар. песень («Ой ляціць, ляціць чарада лебедзяў», 1963; «Як на тым беразе цвілі тры ліпы», 1965; «На гары вербы гайдаліся», 1970; «Стаіць явар каля дарогі», 1971, і інш.). Аўтар ілюстрацый да аповесці В.Крэве «Вядзьмар» (1980) і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1967.
Я.Ф.Шунейка.
І.Кузмінскіс. «Як на тым беразе цвілі тры ліпы». Па матывах літоўскіх народных песень. 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Іван Савіч) (3.10.1824, г. Варонеж, Расія — 28.10.1861),
рускі паэт. Вучыўся ў духоўнай семінарыі (1839—43). У 1859 адкрыў кніжны магазін, які стаў цэнтрам літ.-грамадскага жыцця Варонежа. Друкаваўся з 1853. У ранніх вершах (1849—54) побач з рэлігійнымі («Вечнасць», «Малітва») гучаць сац. матывы («Цішыня ночы», «Помста»). У творчасці 1850-х г. звярнуўся да тэмы нар. жыцця («Бурлак», «Жонка ямшчыка», «Араты», паэмы «Кулак», «Тарас»), Рэв. матывы ў вершах «Ганебна гіне наш час!..», «Цяжкі крыж нясем мы, браты...», «Падзе ганебнае тыранства...». Майстар паэт. пейзажу («Вечар пасля дажджу», «Раніца»). У празаічным «Дзённіку семінарыста» (1861) адлюстраваў побыт бурсы, стварыў вобраз разначынца. Многія вершы Н. пакладзены на музыку М.Рымскім-Корсакавым, Р.Гліэрам, С.Манюшкам і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Х.Жычка.
Тв.:
Соч.Т. 1—4. М., 1960—61;
Полн. собр. стихотворений. М.; Л., 1965;
Соч.М., 1984.
Літ.:
Тонков В.А. И С.Никитин: Очерк жизни и творчества. М., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЧНАЯ ФО́РМА,
асобная словаформа назоўніка, якая служыць для выражэння звароту, закліку і выконвае эмацыянальна-валявую функцыю маўлення. Захавалася ва ўкр. мове, у рус. мове сустракаецца толькі ў асобных гаворках. З інш.слав. моў захавалася ў польскай, чэш., балг., сербскахарвацкай, бел. і некат. інш.
У сучаснай бел. мове ў залежнасці ад значэння назоўніка і характару яго асновы можа заканчвацца на галосныя «-е» («браце»), «-у» («ве́тру»), «-о» («дзяўчо»), «-а» («дружа»), «-ю» («чаю») і інш. Выкарыстанне абмежавана пераважна эмацыянальна-валявой сферай. Ужываецца ў размоўным стылі («пап», «Мань»), часткова ў публіцыстычным стылі, у эпісталярным жанры і найб. шырока ў маст. л-ры («Смялей, беларусе-араты!»). К.ф. распаўсюджана таксама ў бел. фальклоры і бел. дыялектах («мамо», «Галё»). У маўленні характарызуецца спецыфічнай інтанацыяй звароту, закліку часта ў спалучэнні з часціцамі («Гэй, хлебаробе мазольны!»). Пры выкарыстанні з залежнымі словамі ўтвараюцца клічныя словазлучэнні («Краю мой родны, як выкляты богам!»). Пры інтанацыйнай і сэнсавай завершанасці К.ф. і клічныя словазлучэнні ўтвараюць клічныя сказы.
Літ.:
Наркевіч А.І. Назоўнік: Граматычныя катэгорыі і формы. Мн., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прачну́цца, ‑чнуся, ‑чнешся, ‑чнецца; зак.
1. Перастаць спаць, прабудзіцца. Лабановіч прачнуўся і стаў прыслухоўвацца.Колас.Косцік прачнуўся на досвітку: нехта моцна стукаў у акно.С. Александровіч.Прачнуўся Міколка ад стрэлаў.Лынькоў.//перан. Напоўніцца гукамі, рухам; ажыць. Трамвай прачнуўся, празвінеў, Адкрыліся вітрыны рана.Танк.
2.перан. Стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою. Прачнуліся нівы і хаты: Ўся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка.Купала.Мой спеў напоўнен быў жаданнем, Каб наш прачнуўся родны люд.Журба.
3.перан. З’явіцца, выявіцца (пра пачуццё, уласцівасць, якасць). Можа, і праўда ў чалавека прачнулася пачуццё любві да радзімы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
1. Парадаваць каго‑н. Наведае хворую маці Марыйка, усё чысценька раскажа, як яны дома ўпраўляюцца, пацешыць яе.Місько.Бедны араты хацеў пацешыць сваю дачку, прынесці ёй гасцінец.Кудраўцаў.
2. Павесяліць, развесяліць, забавіць. — Ого-го-го! — загагатаў Гусак, — Над Сонцам захацеў мець волю? Ну і пацешыў нас, дзівак...Валасевіч.І вось пацешыць Верачку Жучкі прыбеглі спрытныя, Камарыкі гуллівыя, Мурашкі працавітыя.Танк.І раптам голас: «Эй, Ігнат! Пацеш малодак і дзяўчат, Каб Беларусь затанцавала!»Колас.
3. Суцешыць, заспакоіць. [Казік] не ведаў, што адказаць Веры, як падтрымаць яе, чым пацешыць.., потым прамовіў: — Бедная Верачка, колькі на тваю долю выпала пакут!Машара.[Грыша:] — Зайдзі калі-небудзь да маіх бацькоў, пацеш іх, я цябе прашу.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тра́ктар (тра́хтар, тра́хтор) ’самаходная сельскагаспадарчая машына для цягі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Растарг.). Запазычана з рускай мовы (упершыню фіксуецца ў прэсе ў 1922 г. (гл. Баханькоў, БЛ, 12, 32), у якую слова прыйшло ў 20‑я гг. XX ст. з англійскай, дзе tractor азначае ’цягач’ < лац.tractāre < trahĕre ’цягнуць, валачы’ (Чарных, 2, 256–257; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617), Сюды ж трактары́ст, трахтары́ст (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), трактары́ста ’трактарыст’ (смарг., Сл. ПЗБ) — з польск.traktorzysta ’тс’; трактары́сты ’тс’ (Сцяшк., Жд. 1, Янк. 2, Сл. ПЗБ) — арыгінальнае ўтварэнне беларускай мовы, звязанае з пераасэнсаваннем фіналі ‑іст (‑ыст), ‑іста (‑ыста) пад уплывам прыметнікаў на ‑сты, гл. галасісты, ганарысты і назоўнікаў тыпу араты, памагаты, Пра пашырэнне і паходжанне падобных форм гл. Абрэмбска–Яблонска, Зб. Крапіве, 21–26; Мартынаў, Лекс. балтызмы, 25; Запрудскі, Stud. Russica, 22, 161–166; Хромчанка, Паўн.-маст. гав., 51–56.
1. Праехаць вакол каго‑, чаго‑н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб’ехаў, аж за галаву ўзяўся.Колас.
2. Праехаць збоку, абмінаючы каго‑, што‑н. Аб’ехаць камень. □ Спярша Зося і намервалася гэта зрабіць, але праз момант нібы апомнілася, махнула нядбайна рукою і, не захацеўшы нават напаіць каня, аб’ехала людзей і схавалася за Цішкавай хатай.Гартны.
3. Едучы, пабыць усюды, у многіх месцах. Ад самае Волгі Да сівых Карпат — Паўсвета на ганку Аб’ехаў мой брат.Астрэйка.Калгасаў ці мала Аб’ехаў араты, Чаму ж так удала Патрапіў у сваты.Куляшоў.
4. Апусціцца, з’ехаць уніз. Як толькі ўбачыў [Іван], што з акон шугае полымя, так і аб’ехаў на зямлю.Дуброўскі.Павязка за ноч аб’ехала, намокла на дажджы.Мележ.Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб’ехаў.Чорны.На дзіва ўсім, нахілілася і аб’ехала падкапаная гара.Бажко.
5.перан. Схуднець.
•••
На лапці не аб’ехаць — не так проста і лёгка абвесці каго‑н.
Свет аб’ехаць — пабыць усюды, у розных месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)