1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так?Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салі́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм.ласк. Крупінка солі. [Сымонка:] — Мы б рыжыкі салілі. Толькі солі ані саліначкі няма.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ліва, -а, мн. -ы, -ліў і -ліваў, н.
1. Асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і пад.
К. пшаніцы.
2.перан. Пра самую малую колькасць чаго-н. (разм.).
К. надзеі.
3.у знач.прысл. Крыху (разм.).
◊
Да апошняга каліва (разм.) — усё, цалкам.
Ні каліва (разм.) — ніколькі, ані.
|| памянш.-ласк.ка́ліўца, -а, мн. -ы, -аў, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АНІ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА,
армянская феад. дзяржава (860—1045) са сталіцай у г.Ані (зараз Турцыя). Узнікла ў выніку аб’яднання Арменіі Багратыдамі і вызвалення ад улады Арабскага халіфата. Найбуйнейшае сярод феад. дзяржаў сярэдневяковай Арменіі, аб’ядноўвала яе большую частку. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі ў Анійскім царстве рамёствы і гандаль, навука, архітэктура, л-ра і мастацтва. Узмацненне феад. эксплуатацыі выклікала антыфеад. нар. рух тандракійцаў. У 10 ст. ў выніку феад. раздробленасці ў Анійскім царстве ўтварылася некалькі царстваў — васалаў Багратыдаў. У 1045 заваявана Візантыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
васілько́вы, ‑ая, ‑ае.
Сіні, колеру васілька. Васільковая аблямоўка. □ Ідучы заспявалі пра жыта, васільковыя, сінія вочы, што ніколі не будуць забыты, ані ў песні, ні сэрцам дзявочым...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніко́лькі, прысл.
Ні ў якой меры; ані. Мы ўспамінаем [задумы Міколы], смяёмся, а Мікола ніколькі не крыўдзіцца.Навуменка.Маладых масквічак ніколькі не цікавілі нейкія «нудныя» праблемы арганічнай хіміі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВА́РА (Navarra),
аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі, у паўд. адгор’ях Зах. Пірэнеяў. Пл 10,4 тыс.км². Нас. каля 550 тыс.чал. (1997). У адм. адносінах утварае прав. Навара. Адм. ц. — г. Памплона. Рэльеф горны (пік Ані, 2504 м). Клімат умераны. За год выпадае 500—1000 мм ападкаў. У гарах захаваліся шыракалістыя лясы. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, агародніну. Вінаградарства і садоўніцтва. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Прам-сць: металург., металаапр., хім., дрэваапр., папяровая, харч., у т. л.цукр. і вінаробчая, гарбарна-абутковая.