травяністая расліна сям. крыжакветных з шыза-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі, якая культывуецца ў Еўропе, Індыі, Кітаі, Канадзе, Аўстраліі; алейная і кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБРУ́ЦЫ (Abruzzi),
адм. вобласць Італіі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Падзяляецца на правінцыі Л’Акуіла, К’еты, Пескара, Тэрама. Адм. ц. — г. Л’Акуіла. Пл. 10,8 тыс.км². Нас. 1620 тыс.чал. (1993).
Узбярэжжа раўніннае, на З — Абруцкія горы (г. Корна, 2914 м). Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Вобласць аграрная. Гал. культуры: пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, бульба, на ўзбярэжжы — аліва, вінаград, цытрусавыя і інш. На горных пашах авечкагадоўля. Цукр., вінаробная, алейная, тытунёвая, хім., маш.-буд., электронная прам-сць. Развіта рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕ́ (араб.Сла, Сала),
горад у Марока, на Атлантычным узбярэжжы, у вусці р. Бу-Рэгрэг; уваходзіць у склад сталічнай агламерацыі г. Рабат. Засн. ў 11 ст. Каля 500 тыс.ж., у агламерацыі каля 1,5 млн.ж. (2000). Марскі порт. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (кансервавая, мукамольная, алейная) і дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць дываноў і ганчарных вырабаў. Сярэдневяковыя сцены са шматлікімі брамамі. Вялікая мячэць (11—12 ст.), медрэсэ Абу-ль-Хасана і Бу-Інанія (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЧКІ́ (Cucurbita pepo var. giraumontia),
аднагадовая травяністая расліна роду гарбузсям. гарбузовых; разнавіднасць гарбуза звычайнага. Агароднінная, кармавая, алейная (алей з насення) культура на ўсіх кантынентах. Радзіма К. — Мексіка.
Аднадомная расліна куставой формы. Сцябло даўж. 60—90 см. Лісце буйное, 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, адзіночныя, жоўтыя. Плод — падоўжаная, цыліндрычная, белая ці зялёная гарбузіна; у маладым узросце — каштоўны дыетычны прадукт. Мае цукар (да 2,8%), сухое рэчыва (4—8%), вітаміны (35—40 мг%) і інш. Сарты: Грыбаўскія 37, Італьянскія, Даўгаплодныя, Белыя 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЕМА́НЦЫЯ (Lallemantia),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 6 відаў. Пашырана ў Азіі. Вырошчваецца як алейная расліна Л. іберыйская (L. iberica) у Турцыі, Іране, Крыме, на Каўказе. Стараж. культура Арменіі.
Л. іберыйская — аднагадовая травяністая расліна. Сцябло моцнагалінастае, чатырохграннае, прамастойнае, выш. да 70 см. Лісце падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, белыя, бэзавыя, ружовыя. Плод — дробны арэшак. Насенне мае ў сабе 35—38% алею, прыдатнага ў ежу і на тэхн. мэты; макуха ідзе на корм жывёле. Харч. і тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейнаяпрам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЖАРА́Т,
штат Індыі на ПнЗ п-ва Індастан, каля Аравійскага м.Пл. 1996 тыс.км². Нас. 41,2 млн.чал. (1991), пераважна гуджаратцы, паводле веравызнання індуісты (каля 90%). Адм. ц. — Гандынагар, буйныя гарады Ахмадабад, Вадодара, Раджкот, Сурат. Большая ч. паверхні — плоская раўніна. Клімат субэкватарыяльны, з няўстойлівым увільгатненнем. Ападкаў за год 250—1000 мм. Расліннасць блізкая да саваннаў. Асн. баваўнаводчы штат Індыі. Вырошчваюць таксама арахіс, рыс, кукурузу, пшаніцу, бабовыя. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Здабыча нафты, солі, марганцавай руды, баксітаў. Прам-сць: тэкст., маш.-буд. (асабліва эл.-тэхн.), хім., радыёэлектронная, фармацэўтычная, алейная, цэм. і інш. Транспарт марскі, аўтамаб., чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАРЭ́ЕЧНІК (Phalaris),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца К. канарскі (Ph. canariensis) і малы (Ph. minor) каля дарог, жылля і інш.
Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) выш. да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка. Кармавая (канарэечнае семя), харч., тэхн., алейная, лек. і дэкар. расліна; некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пяры́ла
(н.-лац. perilla)
травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і дробнымі непрыгляднымі кветкамі, пашыраная ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў многіх краінах як алейная і дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРЫ́СТАЛЬ, Брыстал (Bristol),
горад на ПдЗ Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Эйван. 396,6 тыс.ж. (1992). Порт пры ўпадзенні р. Эйван у Брыстольскі зал. 2 аэрапорты. Чыгунка. Суднабудаванне, авіякасм. прам-сць (у прыгарадзе Філтан), каляровая металургія, папяровая, паліграф., харчасмакавая (у т. л. мукамольная, алейная, шакаладная, піваварная, тытунёвая), хім., абутковая прам-сць. Каля Брысталя — нафтахім. комплекс Севернсайд. Музей і маст. галерэя. Цэнтр турызму. Ун-т. Арх. помнікі 12—19 ст.
Засн. каля 6 ст. З 12 ст. вядомы як буйны порт. У перыяд каланізацыі Паўн. Амерыкі і Вест-Індыі (17 — пач. 18 ст.) адзін з цэнтраў гандлю рабамі і калан. гандлю (цукар, тытунь і інш.).