пераўтварэнне плоскіх ці разбежных гукавых хваль у збежныя. Праводзіцца для аптычных і радыёхваль метадамі адбіцця або пераламлення.
Адрозніваюць актыўную і пасіўную факусіруючыя сістэмы. Актыўная (акустычны канцэнтратар) непасрэдна стварае збежны хвалевы фронт, пасіўная (лінзы акустычныя ці люстры) мяняе акустычную даўжыню шляху такім чынам, што пераўтварае плоскі ці разбежны фронт у збежны. Пры Ф.г. адбываецца рэзкае ўзмацненне гукавога ціску, вагальнай скорасці часціц і інтэнсіўнасці гуку. Ф.г. выкарыстоўваецца для атрымання гукавога відарыса (у сістэмах гукабачання і акустычнай галаграфіі, акустычным мікраскопе), для фарміравання зададзенай дыяграмы накіраванасці электраакустычных пераўтваральнікаў (напр., у гідралакатарах, сістэмах сканіравання, для канцэнтрацыі ультрагукавой энергіі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
acoustic
[əˈku:stɪk]
adj.
1) акусты́чны
2) слыхавы́
acoustic nerve — слыхавы́ нэрв
3) гукавы́
4) гуканепраніка́льны
acoustic plaster — гуканепраніка́льны тынк
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕЛЯРЫЗА́ЦЫЯ (лац. velaris ад velum заслона) у мовазнаўстве, дадатковая артыкуляцыя, якая выражаецца ў пад’ёме задняй часткі спінкі языка да мяккага паднябення. У бел. мове ў заднеязычных зычных «г», «к», «х» яна супадае з асноўнай артыкуляцыяй, таму іх называюць велярнымі; у шыпячых зычных яна не супадае з асноўнай артыкуляцыяй, збліжэннем языка з цвёрдым паднябеннем, таму іх называюць двухфокуснымі. Выразная велярызацыя ў гука «л», што робіць яго непадобным да невелярызаванага, т.зв. сярэднееўрапейскага l. Ва ўсіх астатніх цвёрдых зычных велярызацыя служыць для больш выразнага іх проціпастаўлення адпаведным мяккім палаталізаваным зычным (гл.Палаталізацыя). Акустычны эфект велярызацыі нагадвае эфект ад лабіялізацыі (агублення).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ,
электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомай мех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РАК,
вонкавая частка другаснай покрыўнай тканкі раслін — перыдэрмы.
Змяняе эпідэрміс. Утвараецца з клетак фелагену. Развіваецца ў драўняных раслін на галінах, ствалах, каранях, пупышкавых лускавінках, у травяністых двухдольных — на каранях, гіпакотыле, часам — на карэнішчах і клубнях. Шчыльная тканка бурага колеру, складаецца з клетак з патоўшчанымі непранікальнымі абалонкамі, з адмерлымі пратапластамі. Поласці мёртвых клетак запоўнены паветрам (напр., у дуба), белым зярністым рэчывам — бетулінам (напр., у бярозы) або дубільнымі рэчывамі і інш. Ахоўвае расліны ад празмернага выпарэння і інфекцыі. Устойлівы да кіслот, вадкасцей і газаў, акустычны, цеплавы і эл. ізалятар, не гніе. К. амурскага аксамітнага дрэва і коркавага дуба выкарыстоўваецца ў халадзільнай прам-сці. матора- і самалётабудаванні, медыцыне і побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́Р (Savart) Фелікс (30.6.1791, г. Шарлевіль-Мезьер, Францыя — 16.3.1841),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1827). Скончыў Страсбурскі ун-т (1816). Працаваў ваен. хірургам. З 1828 прафесар эксперым. фізікі ў Калеж дэ Франс. Навук. прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрамеханіцы. Вывучаў акустычны рэзананс і заканамернасці распаўсюджвання гуку ў розных асяроддзях, распрацаваў фіз. асновы канструявання струнных інструментаў. Разам з Ж.Б.Біо эксперыментальна вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо—Савара закон). Вынайшаў прыладу для вызначэння частаты гуку (кола С.), кварцавую пласцінку для вывучэння палярызаванага святла, палярыскоп. Яго імем названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРНЫ КВАДРУПО́ЛЬНЫ РЭЗАНА́НС (ЯКР),
рэзананснае паглынанне радыёхваль крышталямі, якія маюць атамныя ядры з эл. квадрупольнымі момантамі (гл.Квадрупольнае ўзаемадзеянне). Адкрыты ў 1950 ням. вучонымі Г.Дэмельтам і Г.Кругерам. Абумоўлены зменай арыентацыі квадрупольных момантаў ядраў у неаднародным эл. полі крышт. рашоткі пры паглынанні радыёхваль. У адрозненне ад ядзернага магнітнага рэзанансу ЯКР мае месца і пры адсутнасці знешняга магн. поля. Назіраецца таксама пры паглынанні ультрагукавых хваль, якія мадулююць квадрупольныя ўзаемадзеянні ядраў з градыентам эл. поля ў наваколлі ядраў (ядз.акустычны квадрупольны рэзананс). ЯКР выкарыстоўваецца для даследавання структуры крышталёў, у інтраскапіі.
Літ.:
Гречишкин В.С. Ядерные квадрупольные взаимодействия в твердых телах. М., 1973;
Гречишкин В.С., Синявский Н.Я. Новые физические технологии: обнаружение взрывчатых и наркотических веществ методом ядерного квадрупольного резонанса // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМ,
неўпарадкаваныя ваганні рознай фіз. прыроды, якія адрозніваюцца складанасцю часавай і спектральнай структуры. Асн. віды Ш. — акустычныя і электрычныя (гл.Флуктуацыі электрычныя). Характарыстыкі Ш. вымяраюць шумамерамі, частотнымі аналізатарамі, карэлометрамі і інш.
Ш. акустычны — розныя непажаданыя перашкоды ўспрыманню мовы, музыкі і інш. Выклікаецца любымі ваганнямі ў цвёрдых, вадкіх і газападобных асяроддзях, асн. крыніцы — розныя рухавікі і механізмы, прыродныя з’явы. Працяглы ці празмерны па інтэнсіўнасці Ш. адмоўна ўплывае на арганізм чалавека (гл.Шумавое забруджванне); вядомы таксама заспакойвальны ўплыў яго на чалавека (напр., Ш. лесу ці марскога прыбою). Ш. адыгрывае істотную ролю ў многіх галінах навукі і тэхнікі: оптыцы, радыётэхніцы, радыёлакацыі, радыёастраноміі, выліч. і вымяральнай тэхніцы, медыцыне і інш. (напр., змяншае дакладнасць вымярэнняў аналагавымі і лічбавымі вымяральнымі прыладамі, абмяжоўвае адчувальнасць прыёмнай апаратуры). Часам выкарыстоўваецца як крыніца інфармацыі, напр., у ваеннай справе, радыёастраноміі. Шумападобныя сігналы выкарыстоўваюць у радыё- і акустычнай тэхніцы для розных вымярэнняў (гл.Белы шум).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМ (Ohm) Георг Сіман (16.3.1787, г. Эрланген, Германія — 7.7.1854),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1839), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1842). Вучыўся ў Эрлангенскім ун-це (1805—06), дзе атрымаў ступень д-ра (1811). Выкладаў у гімназіях. З 1833 дырэктар Політэхн. школы ў г. Нюрнберг, з 1849 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па электрычнасці, оптыцы і акустыцы. Эксперыментальна ўстанавіў асн. закон эл. ланцуга (гл.Ома закон) і даў яго тэарэт. тлумачэнне (1827). Увёў паняцці электрарухальнай сілы (эрс), падзення напружання і эл. праводнасці, правёў першыя вымярэнні эрс крыніцы току. Паказаў, што найпрасцейшыя слыхавыя адчуванні выклікаюцца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі (акустычны закон О.). Яго імем названа адзінка эл. супраціўлення ом.
Літ.:
Голин Г.М.Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 339—347;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 257—261.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
1) у акустыцы — удзельны акустычныімпеданс (комплекснае супраціўленне) асяроддзя для плоскіх хваль. Вызначае ўмовы адбіцця і пераламлення хваль на мяжы асяроддзя.
Для газападобнага ці вадкага асяроддзя Х.с. роўнае адносінам гукавога ціску ў бягучай плоскай хвалі да вагальнай скорасці — скорасці (адносна асяроддзя) часціц, якія пры праходжанні хвалі вагаюцца каля становішча раўнавагі. Для неабмежаванага цвёрдага асяроддзя або стрыжня Х.с. выражаецца праз адносіны напружання механічнага да вагальнай скорасці часціц асяроддзя.
2) У газавай дынаміцы — аэрагідрадынамічнае супраціўленне (гл.Гідрадынамічнае супраціўленне), якое ўзнікла пры звышгукавым цячэнні газу адносна цела. Абумоўлена стратамі энергіі на ўтварэнне ўдарных хваль. Х.с. для цяжкай вадкасці — складальныя сілы супраціўлення вадкасці руху цела. Узнікае, калі цела рухаецца каля свабоднай паверхні вадкасці ці паверхні падзелу вадкасцей з рознымі шчыльнасцямі. Абумоўлена ўтварэннем рухомым целам паверхневых хваль.
3) У электратэхніцы — адносіны напружання да сілы току ў пунктах лініі (напр., доўгай лініі), па якой распаўсюджваюцца эл.-магн. хвалі. Для павелічэння ккдз такой лініі яе нагрузку робяць роўнай (ці блізкай) да Х.с.