hem2 [hem]v. падру́бліваць; аблямо́ўваць, упрыго́жваць каймо́й

hem and haw AmE мя́мліць, запіна́цца; вага́цца, не раша́цца

hem in [ˌhemˈɪn] phr. v. акружа́ць (каго-н./што-н. чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

envelop

[ɪnˈveləp]

v.t.

1) закру́чваць; заху́тваць, захіна́ць (дзіця́ ў ко́ўдрачку); заго́ртваць; закру́чваць (у газэ́ту)

2) акружа́ць о́рага)

3) ахіна́ць

Fog enveloped the village — Імгла́ ахіну́ла вёску

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да абмыць.

2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.

3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.

•••

Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.

Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).

Рука руку абмывае гл. рука.

Языкамі абмываць — абгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

inschließen

*

1.

vt

1) замыка́ць

2) акружа́ць, атача́ць

3) уключа́ць

die Betruung mit ingeschlossen — уключа́ючы абслуго́ўванне

2.

(sich) зачыня́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

infassen

vt

1) апраўля́ць (каштоўны камень), аблямо́ўваць, абшыва́ць

2) вайск. акружа́ць; атача́ць

3) браць у ра́мку

4) разліва́ць у бо́чкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр. оточити, польск. otoczyć ’тс’, чэш. otočiti, славац. otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен. otočatiакружаць’. Дзеяслоў точити засведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

säumen

1.

vt

1) рабі́ць аблямо́ўку, падру́бліваць

2) акружа́ць

der Weg ist mit Sträuchern gesäumt — аба́пал даро́гі расту́ць кусты́

2.

vi мару́дзіць, прамару́джваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ogarniać

незак.

1. ахопліваць;

ogarniać kogo/co wzrokiem (spojrzeniem) — ахопліваць каго/што позіркам (поглядам);

2. акружаць, абкружаць;

3. апаноўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bank4 [bæŋk] v.

1. нава́льваць, зграба́ць у ку́чы;

bank snow зграба́ць снег у ку́чы

2. акружа́ць ва́лам, рабі́ць на́сып

3. рабі́ць віра́ж (пра самалёт)

bank on [ˌbæŋkˈɒn] phr. v. разлі́чваць (на каго-н.), спадзява́цца;

I am banking on you to help me. Я спадзяюся на вашу дапамогу.

bank up [ˌbæŋkˈʌp] phr. v. падтры́мліваць аго́нь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)