Разм.уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы».Брыль.Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папярэ́днічаць, ‑ае; незак.
Адбывацца, здарацца раней чаго‑н., перад чым‑н. [Заранік] і сапраўды адчуваў тую акрыленасць, якая.. папярэднічае творчаму натхненню.Хадкевіч.У беларускай літаратуры адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны ў жанры аповесці і рамана папярэднічаў шырокі іх паказ у лірыка-эпічных паэмах.Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад патрымаць.
2.узнач.прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак.
1.што. Прышыць на што‑н. [Наташа] пашыла на .. [сумку] чырвоны крыжык і паклала туды розныя лякарствы.Шчарбатаў.
2.чаго. Пашыць у якой‑н. колькасці. Багата важаць працадзень: Нашый сукенак яркіх, Бяры шаўкі, усе яны — Свае, айчыннай маркі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНСА́ЛТЫНГ (ад англ. Consulting кансультаванне),
дзейнасць па кансультаванні вытворцаў, прадаўцоў, пакупнікоў у галіне экспертнай, тэхн., эканам. дзейнасці: даследванне і прагназаванне рынку тавараў, паслуг і інш.; ацэнка тэхн. праектаў, распрацоўка і правядзенне маркетынгавых праграм і інш., у айчыннай практыцы — таксама пытанні стварэння і рэгістрацыі фірм розных форм уласнасці. Ажыццяўляецца незалежнымі кансультацыйнымі фірмамі ці індывід. кансультантамі пераважна ў форме кансультацыйных (кансалтынгавых) праектаў (дыягностыка, распрацоўка рашэнняў, іх рэалізацыя, ацэнка вынікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч. вайны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАВЫ,
бел. мастакі; майстры лакавай мініяцюры; муж і жонка. Працуюць у сааўтарстве. Творам уласцівы майстэрства кампазіцыі і вытанчанасць малюнка.
Аляксандр Іванавіч (н. 25.5.1930, с. Вязаўка Базарна-Карабулацкага р-на Саратаўскай вобл., Расія). Скончыў Палехскае маст. вучылішча (1959). У 1961—92 працаваў на Гомельскім камбінаце мастацтва Бел. саюза мастакоў, адначасова ў 1974—81 рэктар гар. школы мастакоў-афарміцеляў, у 1969—73, 1977—81 старшыня праўлення Гомельскай арг-цыі Бел. саюза мастакоў.
Ганна Сцяпанаўна (н. 19.5.1925, в. Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.). Скончыла Палехскае маст. вучылішча (1950). У 1961—92 працавала на Гомельскім камбінаце мастацтваў Бел. саюза мастакоў.
Сярод твораў: «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959), «Іван — удовін сын» (1962—63), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965), «50 год БССР» (1968), «Рэчыцкая лірычная» (1969), «Беларусь» (1978), «Піянеры Вялікай Айчыннай» (1982), «У зямлянцы» (1985), «Ой, ты зімачка-зіма» (1987), «Мёртвая царэўна», «Садко» (абодва 1989), «Жар-птушка» (1990); манум. размалёўкі «Вясна» ў клубе глуханямых (Гомель, 1985), «Садко» ў санаторыі-прафілакторыі «Дняпроўскія сосны» (1986), «Вяселле» на птушкафабрыцы «Світанак» (абедзве Гомельскі р-н, 1988), афармленне Свята-Пакроўскай царквы ў Гомелі (1990—92); абразы бел. святых, Казанскай Маці Божай і інш. (1990-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго‑н. Паваротныя механізмы. □ Два паравозы нейкім цудам трапілі ў яму паваротнага круга.Лынькоў.
2.перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае. Паваротны момант у жыцці. □ Разгром немцаў пад Сталінградам з’явіўся паваротным пунктам у ходзе Айчыннай вайны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́йка², -і, ДМ -йцы, мн. -і, рэ́ек, ж.
1. На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка.
Мацаванне рэек да шпал.
2.перан. У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях.
Стаць на новыя рэйкі.
На рэйках інтэнсіфікацыі.
◊
На рэйкічаго, у знач.прыназ. з Р — на які-н. шлях, на пэўны напрамак.
Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі.
|| прым.рэ́йкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Рэйкавая дарога (чыгунка). Рэйкавая вайна (у гады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ (Мікалай Аляксеевіч) (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны. Чл.ЦККПСС з 1939. Чл. Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканоміка СССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв.Ленінградскай справе.