абрубі́ць, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

1. Адсячы частку чаго‑н. падкарочваючы, падраўноўваючы.

2. Падшыць, загнуўшы край; зрабіць рубец на чым‑н. Абрубіць хустку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Спец. Адрэзаць (адразаць), адсячы (адсякаць).

2. У медыцыне — ліквідаваць якую‑н. непажаданую з’яву. Купіраваць прыступ арытміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́чаны

1. отру́бленный; отсечённый;

2. перен. отсечённый;

1, 2 см. адсячы́1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.

2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў. // Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.

3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.

4. Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абезгало́віць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.

1. Зняць, адсячы галаву каму‑н.

2. перан. Пазбавіць што‑н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва. Абезгаловіць паўстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отсече́ние адсячэ́нне, -ння ср.;

го́лову даю́ на отсече́ние галаву́ даю́ адсячы́ (на адсячэ́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обруби́тьI сов.

1. абсячы́, мног. паабсяка́ць; (сучья — ещё) абцерабі́ць, ацерабі́ць, мног. паабцярэ́бліваць;

обруби́ть су́чья абсячы́ (абцерабі́ць, ацерабі́ць) сукі́;

2. (отрубить, укоротить) адсячы́, мног. паадсяка́ць, адця́ць, уця́ць;

обруби́ть кана́т адсячы́ кана́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

urąbać

зак.

1. адсячы; адсекчы; абсячы; абкалоць;

urąbać głowe — адсячы галаву;

2. накалоць, насячы;

urąbać drzewa — накалоць дроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адсяка́ць

1. гл. адсячы 1;

2. вайск. (адрэзаць) bschneiden* vt, (b)trnnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усячы́, усяку́, усячэ́ш, усячэ́; усячо́м, усечаце́, усяку́ць; усе́к, -кла; усячы́; усе́чаны; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць; змагчы адсячы (пераважна з адмоўем).

У. касільна.

Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Урабіць у высечаную адтуліну (спец.).

У. перагародку ў сцяну.

3. перан. Паменшыць колькасць складоў у радку (кніжн.).

У. склад у вершаваным радку.

|| незак. усяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)