1.каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.
З. студэнтам.
З. на работу.
З. у адстаючыя.
2.што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.
З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
З. у агульны бюджэт.
3.што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.
З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
4.што. Адобрыць, паставіўшы залік.
З. курсавую работу.
|| незак.залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз.залі́чванне, -я, н.
|| наз.залічэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
барахло́, ‑а, н., зб.
1.Разм. Разнастайныя старыя рэчы, дамашні скарб. [Макар:] — Нас толькі што абмундзіравалі. Мы ішлі строем да казармы, дык я от папрасіўся аднесці дадому барахло сваё.Сабаленка.// Непрыгодныя рэчы, старызна, хлам. // Пра што‑н. дробязнае, нязначнае. [Клім:] — Аглоблі робім, драбінкі для калёс, барахло рознае, як кажуць...Галавач.
2.перан. Пра што‑н. дрэннае, паганае. Сляпыя акенцы, пабітае шкло — Не хаты, а так — барахло.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўто́р, ‑у, м.
1. Тое, што і паўтарэнне (у 2 знач.). У творах ранняга пісьменніка [Кузьмы Чорнага] нярэдка можна сустрэць .. сказы абцяжаранай канструкцыі, слоўныя паўторы.Кудраўцаў.
2.Спец. Прыём у мастацкай мове, які заключаецца ў паўтарэнні аднолькавых гукаў або іх спалучэнняў у адпаведнай паслядоўнасці. Да ліку былінна-песенных трапаў можна аднесці паўторы: «звоняць, звоняць камары ў цёмным лесе», «што ж стары панік ты, галаву спусціў ты».У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РОК-О́ПЕРА (ад англ. rock + опера),
сцэнічна-музычны жанр. Узнікла ў сярэдзіне 20 ст. ў ЗША і Вялікабрытаніі ў выніку спалучэння традыцый оперы і рок-музыкі на аснове форм, уласцівых для оперы-буф, аперэты, мюзікла, часткова джаза. Вытокамі лічаць оперу Дж.Гершвіна «Поргі і Бес» (1935) і рэгтайм-оперы С.Джопліна (пач. 20 ст). Далейшае развіццё набыла ў канцэптуальных альбомах некат. рок-груп 2-й пал. 1960-х г. («Муды Блюз», «Кінкс», «Бітлз)». Р.-о. папярэднічалі мюзіклы «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайна (1957), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1964), «Валасы» Г.Макдэрмата (1967), «Томі» П.Таўшэнда (1970), «Годспел» С.Шуарца (1971). Першы ўзор уласна Р.-о. — «Ісус Хрыстос» — суперзорка» Э.Л.Уэбера (паст. 1971, экранізацыя 1972), які мае ўсе прыкметы оперы, але вакальныя партыі пазначаны выразнай рокавай стылістыкай. Да твораў гэтага жанру належаць «Фантом у оперы» Уэбера і Ц.Райса (1987), «Мурашнік» М.Алашэўскага і М.Скаларскага, «Naga» групы аўтараў. У СССР сярод першых Р.-о. — «Арфей і Эўрыдыка» А.Журбіна (1975), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976) і ««Юнона» і «Авось»» (1981) А.Рыбнікава, «Стадыён» А.Градскага (1982). На Беларусі да жанру Р.-о. можна аднесці «Курган» І.Лучанка ў выкананні «Песняроў» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамясціць волакам; паступова перанасіць вялікую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Перацягаць бярвенне. Перацягаць усе дровы ў павець.// і чаго. Разм.Аднесці, занесці паступова вялікую колькасць чаго‑н. каму‑н. «Ох І зарабляе, кажуць, гэта Піперманіха сёлета! Колькі ёй людзі сала ды круп перацягалі».Крапіва.
2. Паступова выкрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. З пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТРАПАЛАГІ́ЧНЫЯ ТЫ́ПЫ,
у расавай класіфікацыі — групы людзей з комплексам пэўных марфал. прыкмет (будова цела, шкілета, чэрапа, колер скуры, вачэй, валасоў і інш.); дробныя адзінкі адной расы. Антрапалагічныя тыпы фарміруюцца як спадчынныя асаблівасці, што склаліся пад уздзеяннем прыродных і сац. фактараў за многія пакаленні. Арэалы пашырэння антрапалагічных тыпаў звычайна не супадаюць з этнічнымі ці дзярж. межамі, бо не супадаюць час і заканамернасці фарміравання гэтых супольнасцяў. Да аднаго антрапалагічнага тыпу могуць належаць некалькі розных народаў (гэта сведчыць пра іх фарміраванне на генетычна роднаснай аснове) або адзін народ можа складацца з некалькіх антрапалагічных тыпаў з прычыны неаднароднасці яго паходжання. Адносная стабільнасць антрапалагічных тыпаў у часе і прасторы ўлічваецца пры вызначэнні генетычнай роднасці пэўных этнатэрытарыяльных груп або выяўленні напрамку і ступені іншароднай прымесі ў выніку гіст. перамяшчэнняў і скрыжаванняў розных плямёнаў і народаў. На тэр. Беларусі вылучаюць верхнедняпроўскі (паўн.) і палескі (паўд.) антрапалагічныя тыпы. Сярод першага тыпу часцей сустракаюцца людзі са светлымі адценнямі вачэй і валасоў, увагнутай спінкай носа, з больш высокім ростам. Акрамя таго, з ПдЗ на ПнУ Беларусі ў насельніцтва назіраецца невялікае паслабленне еўрапеоідных рыс: больш нізкая і шырокая пераносіца, змешаныя адценні колеру вачэй, менш густая барада. Асаблівасці будовы твару, цела, звязаныя з тэр. размеркаваннем, і інш. прыкметы дазваляюць аднесці беларусаў да ўсходнееўрап. варыянта (балтыйскага тыпу) еўрапеоіднай расы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ваву́ліць ’марудзіць, капацца’ (Нас.). Слова цьмянае. Можна меркаваць, што яно паходзіць ад рэдуплікацыі гукапераймальнага экспрэсіўнага выклічніка ва, якім абазначалася невыразнае маўленне. Значэнні ’марудзіць, капацца’ і іншыя маглі ўзнікнуць пазней на падставе першаснага. Да гэтага ж кораня трэба аднесцірус.ваулить ’гаварыць павольна, заікацца’, вавула, ваула ’маруда, заіка; неахайны чалавек’. Не выключана сувязь з гукапераймальным прыназоўнікам вава (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ.triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус.труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус.трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смурглі́ ‘соплі’ (гродз., Сл. ПЗБ), смэ́рглі ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), смэ́ргі ‘тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ); сюды ж смэргу́ль ‘смаркаты чалавек’ (Жд. 2), смэ́ргля ‘тс’ (Скарбы), смэ́ргель, смэ́ргля ‘сапляк, недаростак’ (Скарбы), смаргу́ль ‘вельмі скупы чалавек’ (в.-дзв., Шатал.). Выводзяць з літ.smùrgliai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 507), што можна аднесці толькі да часткі форм. Хутчэй экспрэсіўная дэфармацыя дэрыватаў ад сморгаць (гл.).